wd wp Пошук:

Абдраўф Ганеевіч Даўлетаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даўлетаў.

Абдраўф Ганеевіч Даўлетаў (14 (27) сакавіка 191627 кастрычніка 1943) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Абдраўф Даўлетаў нарадзіўся 27 сакавіка 1916 года ў вёсцы Халілава (цяпер — Абзелілаўскі раён Башкартастана) у рабочай сям’і. Башкір. Скончыў сем класаў школы. У 19371938 гадах працаваў начальнікам пажарнай аховы, шахцёрам, затым у 1938—1940 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у Польскім паходзе РСЧА. Дэмабілізаваўшыся, працаваў інструктарам усенавуча, затым інструктарам Абзелілаўскага раённага ваеннага камісарыята Башкірскай АССР. У кастрычніку 1942 года Даўлетаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Скончыў філіял курсаў «Стрэл» у Уфе. З сакавіка 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943 года гвардыі лейтэнант Абдраўф Даўлетаў камандаваў кулямётным узводам 58-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

У ноч з 26 на 27 верасня 1943 года Даўлетаў адным з першых пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Падчас высадкі на бераг, калі выбыў са строю кулямётны разлік і Даўлетаў застаўся адзін, ён адкрыў агонь па салдатам ворага, прымусіўшы тых схавацца ў траншэі. Калі прыбыла наступная лодка з байцамі, Даўлетаў з імі уварваўся ў траншэю праціўніка і асабіста знішчыў 6 салдат праціўніка, а таксама ўзяў яшчэ аднаго ў палон[1].

27 кастрычніка 1943 года Даўлетаў загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Асарэвічы Гомельскай вобласці Беларусі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі лейтэнант Абдраўф Даўлетаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза[2]. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага Сцяга[1][3][4].

У гонар Даўлетава названая школа ў яго роднай вёсцы Халілава[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Абдраўф Ганеевіч Даўлетаў на сайце «Героі краіны»
  2. Наградные документы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа»
  3. Наградные документы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа»
  4. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Башкартастане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арэнбургскай губерні
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Удзельнікі польскага паходу РСЧА
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга