wd wp Пошук:

Éditions Gallimard

«Галіма́р» (Выдавецтва Галіма́ра, фр.: Éditions Gallimard. ) — найбуйнейшы французскі незалежны выдавецкі дом і адно з найбуйнейшых выдавецтваў мастацкай літаратуры ў свеце. Заснавана ў 1911 году Гастонам Галімарам. З 1992 года ўваходзіць у склад выдавецкага холдынга Groupe Madrigall[fr], які належыць цяперашняму дырэктару выдавецтва Антуану Галімару.

Гісторыя

Выдавецтва заснавана ў 1911 годзе пісьменнікамі Андрэ Жыдам, Жанам Шлюмбержэ[fr] і выдаўцом Гастонам Галімарам[1]. Першапачаткова яно ўяўляла сабой выдавецтва літаратурнага часопіса «Нувэль Рэвю Франсэз» і насіла адпаведную назву — «Эдісьён де ла Нувэль Рэвю Франсэз» (фр.: Éditions de la Nouvelle Revue française). Назва «Галімар» (Librairie Gallimard) яно атрымала толькі ў 1919 годзе[1][2].

З 1929 года выдавецтва размяшчаецца ў набытым Галімарам будынку ў квартале Сэн-Жэрмэн-дэ-Прэ 7-й акругі Парыжа па адрасе 5, rue Sébastien Bottin . У чэрвені 2011 года, з нагоды стагоддзя выдавецкага дома большая частка вуліцы была перайменавана гарадской мэрыяй у вуліцу Гастона Галімара (rue Gaston-Gallimard)[2].

У цяперашні час выдавецтва ўзначальвае Антуан Галімар[fr] , унук заснавальніка. Яму таксама належыць выдавецкі холдынг Groupe Madrigall, часткай якога з’яўляецца «Галімар»[2]. У групе «Галімар», у сваю чаргу, лічацца выдавецтвы «Дэноэль», «Галімар женэс», «Меркюр дэ Франс», «Фюцюраполіс», «Табль ронд», «Содзіс»[3].

Выдавецкая дзейнасць

Першымі аўтарамі, апублікаванымі «Галімарам», былі Андрэ Жыд, Поль Кладэль, Валеры Ларбо і Ражэ Мартэн дзю Гар . Пасля ў выдавецтве друкаваліся творы буйнейшых французскіх (Пруст, Монтерлан, Мальро, Гары, Кесэль, Сент-Экзюперы, Брэтон, Элюар, Арагон, Сартр, Камю, Турнье, Модыяно, Ле Клезіё, Селін) и замежных (Хардзі, Конрад, Хемінгуэй, Дос Пасас, Фолкнер, Стэйнбек ) аўтараў [4].

У 1920—1930-я гады ў выдавецтве публікаваліся многія рускія эмігранты, такія як Зінаіда Гіпіус, нобелеўскі лаўрэат 1933 года Іван Бунін, Аляксей Рэмізаў і інш.

Кнігі серыі "Бібліятэка Плеяды"

З 1930-х гадоў “Галімар” выпускае адну з самых прэстыжных кніжных серый Францыі — «Бібліятэку Плеяды». Яна адрозніваецца старанным падборам аўтараў і тэкстаў, раскошным афармленнем і шырокім даведкавым апаратам [3]. Па дадзеным на верасень 2019 года ў серыі выйшла 676 кніг 224 аўтараў , у тым ліку творы рускіх класікаў: Талстога, Дастаеўскага, Гогаля, Чэхава, Пушкіна, Лермантава і інш.[3]

Многія раманы, якія выдаюцца «Галімарам», адзначаюцца прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі (Ганкураўскай і інш.)[5]. У сувязі з гэтым у французскіх літаратурных кругах атрымала распаўсюджванне жартоўнае словазліццё Galligrasseuil (вымаўляецца «Галліграсей»), утворанае з першых складоў назваў трох найбуйнейшых французскіх выдавецтваў мастацкай літаратуры — «Галімар», «Грасэ» і «Сей» — і пазначаючае выдуманае выдавецтва, чыі раманы загадзя атрымаюць чарговую прэмію[6].

Апрача мастацкай літаратуры, «Галімар» выдае энцыклапедыі і слоўнікі, літаратуру па грамадскіх і гуманітарных навуках, рэлігіі і мастацтве[3]. Выдавецтва публікуе таксама літаратурна-палітычны часопіс «Les temps modernes» і найбуйнейшы літаратурны часопіс «Нувэль рэвю франсэз»[7]. На 2019 год у каталогу выдавецтва налічваецца каля 40 000 найменняў, 9000 аўтараў і 240 серый літаратуры і эсэістыкі[1] .

Нататкі

  1. 1 2 3 Le Groupe Madrigall(фр.) . Gallimard.fr (11 ліпеня 2002). Праверана 19 кастрычніка 2019.
  2. 1 2 3 Le Naire Olivier Gallimard 5, rue Sébastien-Bottin(фр.) . L’Express (11 ліпеня 2002). Праверана 19 кастрычніка 2019.
  3. 1 2 3 4 Книга: Энциклопедия, 1999
  4. Larousse
  5. Sodis
  6. {{{загаловак}}}. — 1999. — P. 101.
  7. La Nouvelle Revue Française

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1911 годзе
Катэгорыя·VII акруга Парыжа