wd wp Пошук:

Жан-Мары Гюстаў ле Клезіё

Жан-Мары Гюстаў Леклезіё (фр.: Jean-Marie Gustave Le Clézio; нар. 13 красавіка 1940, Ніца, Францыя) — французскі празаік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і хірурга, брытанскага падданага. Маці паходзіла з старажытнага брэтонскага роду, з XVIII ст. аселага на Маўрыкіі. Скончыў Ніцыянскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «літаратура». Працаваў у Лондане, Брысталі, потым выкладчыкам у ЗША. Ужо вядомым пісьменнікам падпісаў кантракт на вайсковую службу. Служыў у Тайландзе, у 1967 годзе, праз яго барацьбу з дзіцячай прастытуцыяй, Леклезіё пераводзяць у Мексіку, з таго часу спецыялізуецца на Цэнтральнай Амерыцы. У 1970—1974 гадах жыве сярод індзейцаў эмберас і ўаунанас у Панаме. Абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне гісторыі па плямёнах Цэнтральнай Мексікі. Жыве і выкладае ва ўніверсітэце Альбукерке (ЗША). Піша па-французску.

Стаў вядомым пасля выхаду кнігі «Пратакол» (1963). У 1963—1975 гадах апублікаваў болей за 30 твораў — казак, навел, раманаў і эсэ, а таксама перакладаў мексіканскай міфалогіі. Найбольш вядомы абсурдысцкімі і сюррэалістычнымі кнігамі. Творы Леклезіё падобныя да навуковай фантастыкі, даследуюць галюцынагенную «рэальнасць» у духу Ф. Дзіка і многіх аўтараў «Новай Хвалі» (гл. Абсурдысцкая навуковая фантастыка). Найболей блізкі да традыцый навуковай фантастыкі раман «Гіганты» (Les Geants, 1973), падзеі якога адбываюцца ў Гіперболісе — шалёным гандлёвым комплексе горада будучыні. Пісьменнік таксама шмат падарожнічаў і даследаваў аддаленыя і першабытныя супольнасці («Каранцін», 1995).

Пераклаў на французскую мову міфалогію амерыканскіх індзейцаў.

У 1994 годзе прызнаны найзначнейшым сучасным франкамоўным пісьменнікам. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі[6] па літаратуры (2008) за «навізну, паэтычныя шуканні і пачуццёвасць, а таксама за пошукі гуманнасці за межамі цяперашняй цывілізацыі».

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118570692 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. J. M. G. Le Clézio // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118570692 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. LIBRIS — 2016. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  6. Залаты медаль, дыплом Шведскай Каралеўскай акадэміі, чэк на 10 млн шведскіх крон (1,42 млн дал. ЗША).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Экс-Марсель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры