wd wp Пошук:

Яўстах Рдултоўскі

Яўстах Рдултоўскі (18241902) — буйны землеўласнік Мінскай губерні (Расійская імперыя).

Вядомы як апошні з роду ўладальнік палацавага комплексу Рдултоўскіх у Снове.

Паходжанне і сям’я

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Рдултоўскіх, які адносіўся ў XVIII ст. да рэгіянальнай эліты Новагародскага ваяводства ВКЛ. Яго дзед — Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) быў новагародскім падваяводам і пад канец жыцця валодаў вялізнай латыфундыяй (каля 240 тыс. дзесяцін зямлі)[1].

Яўстах Рдултоўскі нарадзіўся ў 1824 г. у сям’і Казіміра Рдултоўскага (1785—1855) і Тэрэзы Рдултоўскай. Тэрэза Рдултоўская была зводнай сястрой свайго мужа Казіміра Рдултоўскага — дачкой ад другой жонкі Яна Хрызастома Рдултоўскага (Канстанцыі Булгарын). Спецыяльны дазвол на такі блізкароднасны шлюб быў атрыманы ад папы рымскага, для чаго Казімір Рдултоўскі папярэдне выдаткаваў вялікія грошы ў Рым[1].

Яўстах Рдултоўскі меў таксама брата Канстанціна Тадэвуша Рдултоўскага (1804—1869) і дзвюх сясцёр — Анэлю Рдултоўскую і Лаўру Рдултоўскую. Усе дзеці Казіміра і Тэрэзы Рдултоўскіх былі каталікамі.

Яўстах Рдултоўскі ажаніўся з Мальвінай Кунцэвіч. Ад жонкі Яўстах Рдултоўскі меў пяць дзяцей, якія былі ахрышчаны ў каталіцтва[2]:

Муж яго дачкі Людвікі — Яўгеній Рдултоўскі (1839—1911) — стаў удзельнікам Студзеньскага паўстання (1863—1864) і быў высланы ў Сібір на катаргу, адкуль вернуўся дамоў па царскай амністыі[2].

Адукацыя

Скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт (Расійская Імперыя)[5].

Маёнтак

Палацава-паркавы комплекс Рдултоўскіх у Снове

Яўстах Рдултоўскі атрымаў у спадчыну ад бацькі вялізную латыфундыю — маёнтак маёнтак Сноў (Верхні Сноў, Ніжні Сноў, Адахоўшчына, Селявічы, Карчы і інш.) і таксама раскошны сноўскім палацам у Слуцкім павеце Мінскай губерні[5].

У 1854 г. большая частка маёнтка Сноў (2672 дзесяцін зямлі і лесу) разам са сноўскім палацам перайшла ад Яўстаха Рдултоўскага ва ўласнасць барона Густава Гарцінга (1819—1879)[5]. Паводле сямейнага падання Яўстах Рдултоўскі маёнтак Сноў прайграў у карты барону Густаву Гарцінгу[2].

Пасля сваёй смерці пакінуў дзецям толькі тры фальваркі са сваёй былой латыфундыі — Адахоўшчына, Селявічы, Карчы ў Слуцкім павеце Мінскай губерні[5].

Зноскі

  1. 1 2 Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 352.
  2. 1 2 3 4 Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 357.
  3. Eustachy Rdułtowski h. Drogosław
  4. Jan Mierzejewski
  5. 1 2 3 4 Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 353.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рдултоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1824 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Дэрпцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Род Рдултоўскіх
Катэгорыя·Памерлі ў 1902 годзе