wd wp Пошук:

Картачная гульня

Гульня ў карты на карціне Поля Сезана

Картачная гульня — гульня з ужываннем ігральных карт, характарызуецца выпадковым пачатковым станам, для вызначэння якога выкарыстоўваецца набор (калода) карт. Існуе таксама мноства набораў карт, створаных пад канкрэтныя гульні.

Працэс вызначэння пачатковага стану кожнага тура гульні называецца раздачай карт і складаецца ў раскладванні вызначанай правіламі гульні колькасці карт па пэўных месцах.

Прыклад: раздаць кожнаму з гульцоў па шэсць карт на рукі (то-бок, каб карты кожнага гульца былі адкрыты толькі яму), пакласці адну карту ў адкрытую (адкрытую для ўсіх) на стол, тыя карты, што засталіся, скласці кіпай у закрытую (закрытымі для ўсіх).

Важным прынцыпам практычна ўсіх картачных гульняў з’яўляецца выпадковасць парадку карт у калодзе. Перад выкарыстаннем той жа калоды ў наступнай гульні карты ў ёй змешваюцца (ператасоўваюцца).

Звычайна картачныя гульні падзяляюцца на:

Многія камерцыйныя гульні вельмі складаныя, па іх выходзяць асобныя даведнікі.

Такую класіфікацыю даюць «Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона» і іншыя крыніцы.

Акрамя гэтага, гульні дзеляцца на сучасныя і архаічныя (такія як ломбер, ён жа ўзначальвае групу ломберных гульняў). Адны з іх азартныя, другія камерцыйныя. Забароны на азартныя гульні з’явіліся ўпершыню яшчэ ў XVII стагоддзі. У 1873 годзе былі забароненыя ўсе ігральныя дамы ў Еўропе, акрамя Манака. У Расіі ў 1761 Лізавета Пятроўна ўстанавіла розніцу паміж камерцыйнымі і азартнымі гульнямі і забараніла другія.

Яшчэ адна класіфікацыя дзеліць гульні на:

У XIX стагоддзі ў Расіі самай складанай гульнёй лічыўся вінт, у Еўропе — ломбер. Пры Кацярыне II азартнымі лічыліся банк, фаро, квінтыч, камерцыйнымі — ломбер, кадрылля, пікет, контра, памфіл (разнавіднасць мушкі). У канцы ХІХ ст. папулярнымі з азартных сталі штос, бакара, вікторыя, макаа.

Акрамя таго, ёсць гульні, дзе важна не толькі атрымаць моцныя карты, але яшчэ і правесці этап торгу. Гэта, напрыклад, покер і сека. У іх, набраўшы якую-небудзь камбінацыю, гульцы пачынаюць таргавацца. Спачатку робіцца першая стаўка, а затым гульцы паступова нарошчваюць стаўкі.

У некаторых камп’ютарных гульнях выкарыстоўваецца сімуляцыя кідання шматграннага «кубіка», «косці», англ. dice (традыцыя, якая ідзе ад настольных гульняў Dungeons & Dragons). Але ёсць гульні, у якіх замест кідання «кубіка» выкарыстоўваецца сімуляцыя тасавання адмысловай калоды карт. Напрыклад, у серыі гульняў «Демиурги» («Демиурги» і «Демиурги II») гулец перад магічным паядынкам складае ўласную калоду з даступных яму загавораў.

Творы аб картах, гульнях, гульцах і шулерстве

Літаратура

Калчакаўцы за картачнай гульнёй. 1919

Фільмы

Гл. таксама

Зноскі

  1. s:ЭСБЕ/Карточные игры

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Жанры камп’ютарных гульняў
Катэгорыя·Картачныя гульні