wd wp Пошук:

Яўген Міклашэўскі

Яўген Васілевіч Міклашэўскі (нар. 9 жніўня 1936, в. Лыскі, цяпер Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча; Псеўданімы: Яўген Верабей) — беларускі паэт і перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1946 г. пераехаў з бацькамі ў в. Кміты (цяпер Нясвіжскі раён). У 1953 г. паступіў у Нясвіжскае педагагічнае вучылішча імя Якуба Коласа, дзе правучыўся 3 гады. Апошні курс заканчваў у Пінскім педагагічным вучылішчы (1957). Працаваў загадчыкам Вяліка-Вулькаўскай і Чарнеевіцкай пачатковых школ Пінскага раёна. Вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце замежных моў (1962—1965). Працаваў загадчыкам аддзела часопіса «Родная прырода» (1972—1978), старшым рэдактарам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1978—1981), літкансультантам СП БССР (1981—1988). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1980). Жыве ў Мінску.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1959 г. (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Свежасць» (1968), «Ганна з Пухавіч» (гумар, 1976), «Світальны водбліск» (1981, усе тры пад псеўд. Яўген Верабей), «У спрадвечным руху» (1985), «Зара-заранка, зара-вячэрніца» (1989). У часопісе «Маладосць» апублікаваў аповесці «Чатыры дарогі» (1979) і «Мёртвая крыніца» (1989). У выдавецтве «Мастацкая літаратура» выдаў раман-даследаванне «Каханне і смерць або Лёс Максіма Багдановіча» (1994).

Перакладае паэзію і прозу з англійскай і славянскіх моў. Пераклаў творы Д. Уолеса, Э. Хемінгуэя, М. Пехаля, М. Лермантава, С. Ясеніна, А. Кальцова, Р. Кіплінга, Э. Колдуэла, Наваі, Машраба, лібрэта У. Вольскага оперы С. Манюшкі «Галька».

Прызнанне

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 24 мая 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў