wd wp Пошук:

Яўген Аркадзевіч Продан

Яўген Аркадзевіч Про́дан[1] (10 лютага 1932 — 2 студзеня 1993) — вучоны ў галіне неарганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1974), прафесар (1985), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1986)

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Таронта (Канада). У 1955 годзе скончыў Чарнавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1958 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка, асістэнта, старшага навуковага супрацоўніка. З 1965 года ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі Акадэміі навук БССР на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка, з 1976 года — загадчык лабараторыі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне неарганічнай і фізічнай хіміі, тапахіміі і хіміі поліфосфарных злучэнняў. Распрацаваў тэарэтычныя асновы неарганічнага сінтэзу новых поліфосфарных злучэнняў. Прапанаваў кінетычную мадэль ізатропнага і анізатропнага распаўсюджвання фронту рэакцый у крышталях, абгрунтаваў магчымасць хімічнага пераўтварэння монакрышталёў паводле механізма аўтавагальных рэакцый.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 25 вынаходстваў[2].

Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.
  2. Имя в белорусской науке: Продан Евгений Аркадьевич (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таронта
Катэгорыя·Выпускнікі Чарнавіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 2 студзеня
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Хімікі СССР