wd wp Пошук:

Яўген Аляксандравіч Смірноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смірноў. Яўген Аляксандравіч Смірноў (нар. 15 сакавіка 1949, Ражск Разанскай вобласці РСФСР) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыст.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў майстрам, начальнікам бюро працы і заработнай платы Мінскага электрамеханічнага завода. Выбіраўся народным суддзёй, старшынёй суда Першамайскага раёна Мінска. Працаваў суддзёй Мінскага гарадскога суда, начальнікам упраўлення судовых органаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, намеснікам, першым намеснікам Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Санкцыі ЕС

Як першы намеснік старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда 2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза за ўдзел у меркаваных падлогах ды парушэннях правоў чалавека[2].

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання
  2. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ражскім раёне