wd wp Пошук:

Ражск

Ражск (руск.: Ряжск) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ражскага раёна Разанскай вобласці. Насельніцтва 22,1 тыс. чалавек (2009). Заснаваны ў 1502 годзе.

Горад размешчаны на паўночна-заходняй ускраіне Окска-Данской раўніны, на высокім і стромкім беразе р. Хупта, за 117 км на поўдзень ад Разані. Вузел чыгуначных ліній на Разань, Тулу (Маскоўская чыгунка), Пензу (Куйбышаўская чыгунка), Мічурынск (Паўднёва-Усходняя чыгунка) і аўтадарог.

Эканоміка: харчакамбінат, малочны камбінат, мясакамбінат, аўтарэмзавод, цагельня, друкарская фабрыка.

Вядомыя асобы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Разанскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96