wd wp Пошук:

Яшунай

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Яшунай (значэнні). Яшунай (літ.: Jašiūnai, традыцыйная беларуская назва — Яшуны) — мястэчка ў Літве, на рацэ Мерачанка. Цэнтр сянюніі Шальчынінкайскага раёна Вільнюскага павета. Насельніцтва 1879 чал. (2001). Знаходзяцца за 17 км на паўночны захад ад Шальчынінкая, за 18 км ад Вільнюса.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамі пра Яшуны як вялікакняжацкае ўладанне датуецца 1402. Мясціна знаходзілася на ўскраіне Рудніцкай пушчы. У пачатку XVI стагоддзя тут збудавалі першы каталіцкі храм (існаваў да першай паловы XVII стагоддзя).

Міхал Балінскі

На мяжы XVI і XVII стагоддзяў Яшуны перайшлі ў валоданне Радзівілаў. У часы Рэфармацыі тут пачаў дзейнічаць кальвінскі збор. У XVIII стагоддзі збор разабралі, а на яго месцы збудавалі драўляную каталіцкую капліцу (існавала да пачатку XIX стагоддзя).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Яшуны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У 1811 годзе маёнтак набыў Ігнацій Балінскі, па смерці якога ў 1819 годзе Яшуны перайшлі да яго сына Міхала. У 18241828 гадах тут збудавалі новы палац, утварылі парк. Цягам 18201830-х гадоў сядзіба Балінскіх была значным культурным асяродкам на Віленшчыне. У маёнтку спыняліся Тамаш Зан, Юльюш Славацкі, Антоній Эдвард Адынец, Юзаф Мяноўскі, Андрэй Бенедыкт Клангевіч і інш. Па смерці Міхала Балінскага (1864) Яшуны перайшлі да яго сына Канстанціна. У XIX стагоддзі ў маёнтку працавала цагельня, з 1886 года — папяровая вытворчасць.

8 кастрычніка 1920 года пад Яшунамі, пры пераправе церазь Мерачанку, адбылася дзвюхгадзінная бойка паміж Беларуска-Літоўскай дывізіяй Люцыяна Жалігоўскага і літоўскім аддзелам. Ліцвіны страцілі некалькі чалавек забітымі і параненымі. Таго ж года Яшуны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводства. У 1929 завяршылася будова Касцёла Святога Яна Хрысціцеля.

У 1939 годзе Яшуны апынуліся ў складзе Літвы. У 1941 годзе нацысты знішчылі ў мястэчку 575 чалавек, галоўным чынам яўрэяў. Цягам 19501995 гадоў Яшуны былі цэнтрам апілінкі. У 2001 годзе адбылося афіцыйнае зацверджанне герба вёскі.

Насельніцтва

Інфраструктура

Каля мястэчка дзейнічае аднайменная чыгуначная станцыя.

Славутасці

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля

Вядомыя асобы

У Яшунах пахаваны беларускі паэт, сатырык, журналіст і мастак Іван (Янка) Маразовіч (1895—1937).

Зноскі

  1. Яшуны // Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 5: Таарджалъ — Яя. — СПб, 1885. С. 1000.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Мястэчкі Літвы
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Яшунайская сянюнія
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Шальчынінкайскага раёна