wd wp Пошук:

Ясэ Туомінен

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ясэ Туомінен (фінск.: Jasse Tuominen; нар. 12 лістапада 1995, Лахты, Фінляндыя) — фінскі футбаліст, нападнік шведскага клуба «Хекен» з Гётэбарга і нацыянальнай зборнай Фінляндыі.

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Рэйпас», але дарослую кар’еру пачаў у іншым клубе з роднага горада — «Лахты». У 2013—2014 выступаў у асноўным за фарм-клуб «Лахты Акатэмія» ў трэцім фінскім дывізіёне, а ў пачатку 2015 года быў аддадзены ў арэнду клубу МП з другога дывізіёна. У верасні вярнуўся ў «Лахты», дзе стаў гуляць у асноўным складзе. Паспяхова правёў сезон 2016, забіўшы 10 галоў у чэмпіянаце Фінляндыі і стаўшы найлепшым бамбардзірам каманды.

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб БАТЭ, і ў сакавіку клубы дамовіліся аб трансферы нападніка[3]. У складзе БАТЭ стаў у асноўным выхадзіць на замену. З красавіка па чэрвень 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся на поле. Сезон 2018 пачынаў у дублі, аднак неўзабаве стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе, нярэдка ў стартавым складзе. У лістападзе 2018 года атрымаў траўму і выбыў да канца года, вярнуўся на полі толькі ў маі 2019 года, калі пачаў гуляць за дубль. Пазней стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак на полі з’яўляўся нерэгулярна.

У снежні 2019 года перайшоў у шведскі клуб «Хекен»[4].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Фінляндыі. 9 студзеня 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Фінляндыі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Марока (1:0).

Дасягненні

Зноскі

  1. выгрузка даных Freebase — Google.
  2. Jasse Tuominen // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Туоминен переходит в БАТЭ
  4. Официально: Форвард БАТЭ Туоминен перешел в шведский “Хеккен”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК МП Мікелі
Катэгорыя·Футбалісты Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Лахты
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Лахты Акатэмія
Катэгорыя·Ігракі зборнай Фінляндыі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК Хекен
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лахты
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ