wd wp Пошук:

Ясень пенсільванскі

Ясень пенсільванскі[3] (Fraxinus pennsylvanica) — дрэва, від роду Ясень (Fraxinus) сямейства Маслінавыя (Oleaceae).

Батанічнае апісанне

Ясень пенсільванскі — дрэва вышынёй 16-48 метраў. У старых раслін кара шэрага або цёмна-шэрага колеру. Маладыя пабегі маюць жаўтлява-шараваты або шэры колер.

Пупышкі бурага колеру. Галоўны стрыжань ліста і ніжняя частка лісточкаў войлочна апушенныя або голыя. Лісце мае 4-8 лісточкаў, даўжыня 10-40 см. Лісточкі моцна адрозніваюцца па форме: даўжынёй 4-13 см і шырынёй 2-8 см, размешчаны на кароткіх чарошачках або сідзячыя, форма авальная або прадаўгаватая, вярхушка часцей за ўсё выцягнутая, боку суцэльныя альбо з невялікімі зубчыкамі.

Кветкі апыляюцца ветрам, аднаполыя. Суквецце — мяцелка даўжынёй 5-20 см. Кубачак калакольчаты, з правільнымі зубчыкамі, няшчыльна прыжатая яго да плоду. Колькасць тычынак — 2.

Завязь верхняя, з двума гнёздамі. Песцік кароткі. Лычык двухлопасцевы. Плод — крылатка, лопатчатая, паступова пашыраецца ад падставы, даўгавата-эліптычнай формы, зверху закругленая або трохі завостраная, даўжынёй 3-7 см, шырынёй 0,5-1,2 см, у ніжняй палове крылы адсутнічаюць. Арэшак карацей крылаткі. Цвіценне адбываецца ў чэрвені. Плоданасіць у жніўні.

Экалогія і прымяненне

Ясень пенсільванскі расце звычайна каля берагоў рэк і азёр. Значна менш ужываецца як дэкаратыўная расліна, чым ясень звычайны, таму ў гарадах яго высаджваюць значна радзей. Выкарыстоўваецца ў вільготных глебах у паўночных раёнах, дзе ясень звычайны ня здольны выжыць з-за маразоў.

Распаўсюджанне

Ясень пенсільванскі распаўсюджаны ў паўднёвых правінцыях Канады, а таксама ў усходніх і цэнтральных штатах ЗША.

Галерэя

Злева направа: 1 — плады; 2 — ліст крупным планам; 3 — кара; 4 — ствол у разрезе

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Маслінавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Флора Паўдневай Амерыкі