wd wp Пошук:

Яраслаў Часлававіч Раманчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманчук.

Ярасла́ў Чэсла́вавіч Раманчу́к (нарадзіўся 10 студзеня 1966 года, гарадскі пасёлак Сапоцкін, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь) — беларускі палітык і эканаміст, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (з красавіка 2000 г.)

Вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі на выбары 2010 года[1][2][3]

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, кафедра эканамічных вучэнняў. Дысертацыя па тэме «Канцэптуальныя падыходы і парадыгмы сістэмных эканамічных рэформ у трансфармацыйным грамадстве. Параўнальны аналіз».

Працаваў выкладчыкам, журналістам, дырэктарам прадпрыемства, аналітыкам (жнівень 1990 г. — кастрычнік 1997).

Галоўны спецыяліст Камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га склікання.

Эканамічны аглядальнік, затым намеснік галоўнага рэдактара, выканаўчы дырэктар штотыднёвіка «Белорусская газета» (студзень 1997 — май 2002).

Кіраўнік «Навукова-даследчага цэнтра Мізеса» аналітычнага цэнтра «Стратэгія» (з лютага 2002 г.)

З кастрычніка 2019 года уваходзіць у спіс беларускіх грамадзян, якім забаронены ўезд у ЕС[4].

Эканамічная і палітычная дзейнасць

Звыш 900 публікацый на эканамічную тэму ў розных друкаваных выданнях.

Чалец «Міжнароднага таварыства індывідуальных вольнасцяў», лаўрэат штогадовай узнагароды Вольнасці ISIL 2003 года, Лаўрэат прэмій Atlas Economic Research Foundation (20062007 гады), лаўрэат прэміі імя сэра Энтані Фішэра ў 2006 і 2007 годзе за кнігі «Беларусь: дорога в будущее» і «Бизнес Беларуси: в круге первом». Першы беларус — удзельнік міжнароднай асацыяцыі Mont Pelerin Society.

Самы вядомы прадстаўнік і папулярызатар аўстрыйскай школы эканомікі ў Беларусі. Эксперт па праблемах сістэмных сацыяльна-эканамічных трансфармацый. Эксперт па праблемах еўрапейскай інтэграцыі і супрацоўніцтва краін на постсацыялістычнай прасторы. Аўтар канцэпцыі інтэграцыі Беларусі ў ЕС, а таксама партнёрства Беларусі і Расіі.

З красавіка 2000 года — намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Абавязкі: міжнародныя адносіны, выпрацоўка эканамічных праграм і законапраектаў, а таксама стратэгіі развіцця краіны. Аўтар альтэрнатыўнага законапраекта аб бюджэце, падатковай сістэмы, канцэпцыі пенсійнай, адміністрацыйнай рэформы, альтэрнатыўнага законапраекта аб прыватызацыі, ваеннай рэформе, а таксама рэформе сістэмы аховы здароўя.

Высунуты кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі на выбары 2010 года.

Валодае свабодна беларускай, рускай і польскай мовамі, дадаткова — англійскай і французскай.

Публікацыі

Зноскі

  1. АГП: кандыдат у прэзідэнты — Раманчук, кандыдат у прэм’еры — Лябедзька
  2. Ярослав Романчук представил программу «Миллион новых рабочих мест для Беларуси»(руск.)
  3. Лябедзька і Раманчук ідуць на выбары ў зьвязцы
  4. «Я ўяўляю пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы». Яраславу Раманчуку забаранілі ўезд у Шэнген

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Таварыства «Мон Пелерын»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2010)
Катэгорыя·Эканамісты аўстрыйскай школы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лібертарыянцы
Катэгорыя·Асобы