wd wp Пошук:

Ян ван Гален

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гален.

Ян (Ёхан) ван Гален (нідэрл.: Jan (Johan) van Galen; 1604, Эсэн — 23 сакавіка 1653, Ліворна) — галандскі флатаводзец, камадор Рэспублікі Злучаных Правінцый Нідэрландаў.

Біяграфія

Удзельнік бітваў з Іспаніяй у час Нідэрландскай рэвалюцыі (Васьмідзесяцігадовай вайны).

У 1630 годзе стаў капітанам, праз пяць гадоў — поўным капітанам (англ.: Post-Captain) удзельнічаў у марскіх баях з дзюнкеркскімі карсарамі.

У 1645 годзе ў чыне контр-адмірала ваяваў пад камандаваннем адмірала Вітэ дэ Віта супраць Даніі.

У 1650 годзе звольнены са службы, але ў сувязі з пачаткам першай англа-галандскай вайны, ужо 13 ліпеня 1652 года быў прызваны на службу і ўзначаліў галандскі флот у Міжземным моры.

3 жніўня таго ж года адплыў з Галандыі і 1 верасня прывёў свае караблі ў Ліворна.

Галандскі флот з 16 караблёў пад камандаваннем Яна ван Галена заблакаваў у Ліворна англійскую эскадру з 6 караблёў пад камандаваннем Генры Эплтана. Адзінай надзеяй англічан заставалася злучэнне з эскадрай Рычарда Бэдылі з 8 караблёў, якая знаходзілася каля вострава Эльба. Аднак Эплтан адплыў занадта рана, і сутыкнуўся з галандскім флотам да сустрэчы з Бэдылі. Два англійскія караблі былі захоплены, тры знішчаны, і толькі «Mary», які ішоў пад ветразямі хутчэй за галандцаў, здолеў злучыцца з Бэдылі. Калі Бэдылі сутыкнуўся з галандцамі, то праз відавочную колькасную перавагу праціўніка быў вымушаны рэціравацца.

У час бітвы пад Ліворна 14 сакавіка 1653 года Ян ван Гален атрымаў смяротнае раненне. Гарматнае ядро патрапіла яму ў правую нагу ніжэй калена. У час бітвы медыкі пад палубай ампутавалі нагу адміралу і той, нягледзячы на гэта, мужна працягваў камандаваць боем.

Памёр Ян ван Гален у Ліворна праз 10 дзён.

Перамога пад Ліворна зрабіла галандцаў гаспадарамі Міжземнамор’я, цяпер англійскі гандаль у Леванце цалкам залежаў ад іх.

У складзе яго флоту служыў малады капітан Карнеліус Тромп, які камандаваў адным з караблёў галандскага флоту ў бітве пры Ліворна.

Ё. Ван Гален быў урачыста пахаваны ў мармуровай труне ў Амстэрдаме ў царкве Ньівэ керк, месцы пахавання многіх выдатных нідэрландскіх асоб.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #136109543 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Jan van Galen — 2009.
  3. Jan van Galen // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Ліворна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нідэрландах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1604 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эсэне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Адміралы Нідэрландаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1653 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Асобы