wd wp Пошук:

Ян Пітэрсзан Свелінк

Ян Пітэрсзан Свелінк (красавік або май 1562, Дэвентэр — 16 кастрычніка 1621, Амстэрдам) — нідэрландскі кампазітар, арганіст, клавесініст і педагог. Заснавальнік Паўночнагерманскай арганнай школы.

Біяграфія

Сын арганіста. Неўзабаве пасля яго нараджэння сям’я пераехала ў Амстэрдам, дзе бацька заняў пасаду арганіста Старой Царквы. У яго Свелінк і атрымаў першыя ўрокі музыкі, а потым служыў арганістам у той жа царкве.

Творчасць

Віртуоз імправізацыі, празваны за гэта Амстэрдамскім Арфеем. Майстар вакальнай музыкі, аўтар больш за 250 вакальных твораў. Як педагог быў названы «вытворцам арганістаў», сярод яго вучняў Міхаэль Прэторыус, Самуэль Шэйт, Петрус Хасэ. Макс Зайферт апублікаваў дысертацыю «Я. П. Свелінк і яго прамыя германскія вучні» (ням. «J. Р. Sweelinck und seine directen deutschen Schüler», 1891 год).

Зноскі

  1. http://www.octarium.org/Holidays2008Notes.htm
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118799517 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118799517 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кампазітары XVII стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары XVI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэвентэры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1621 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кампазітары Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы на банкнотах
Катэгорыя·Памерлі 16 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Старой царкве ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1562 годзе