wd wp Пошук:

Ян Пётр Сапега

Ян Пётр Сапега (1569 — 15 кастрычніка 1611) — прадстаўнік роду Сапегаў, сын Паўла Сапегі.

Біяграфія

Вучыўся ў Віленскай акадэміі, Падуанскім універсітэце. Удзельнічаў у баях з крымскімі татарамі. У час вайны са Швецыяй 1600-29 камандаваў гусарскай і казацкай харугвамі, 7.1.1601 удзельнічаў у пераможнай бітве пад Вендэнам (Цэсісам), 29.6.1601, пад Кокенгаўзенам (Кокнесе), 5.3.1603 пад Ракверэ, 13.4.1603 ва ўзяцці Дэрпта (Тарту); у Кірхгольмскай бітве 1605 камандаваў правым крылом. У час рокашу М. Зэбжыдоўскага прывёў да караля перад бітвай пад Гузавам 6.7.1607 гусарскую і казацкую харугвы. У жніўні 1607 са згоды канцлера Л. І. Сапегі прапанаваў Ілжэдзмітрыю II сваю дапамогу ў авалоданні маскоўскім тронам. У ліпені 1608 з войскам у 1720 жаўнераў перайшоў маскоўскую мяжу. 25.8.1608 заняў Вязьму, потым спаткаў Марыну Мнішак з яе бацькам (гл. арт. Мнішкі) і прывёз іх у Тушына да Лжэдзмітрыя II. 2.10.1608 разбіў войска І. Шуйскага пад Рахманавам, аблажыў Троіца-Сергіеў манастыр, падпарадкаваў Замаскварэцкі край. У лютым 1610 заняў Дзмітраў. 1.3.1610 пацярпеў паражэнне ад М. В. Скопіна-Шуйскага, у чэрвені 1610 далучыўся да Лжэдзмітрыя II у Калузе. 25.6.1610 абвешчаны сваімі жаўнерамі гетманам. У ліпені 1610 рушыў на Маскву. 27.7.1610, калі быў скінуты з трона цар Васіль Шуйскі і ўстанавілася сямібаяршчына, прыехаў у Маскву і вёў перагаворы пра перадачу ўлады Лжэдзмітрыю II (у войску Яна Пятра былі настроі абвясціць царом свайго гетмана). У ліпені 1611 заняў Аляксандраву Слабаду, аблажыў Пераяслаў-Залескі, 15.8.1611 штурмам узяў Белы Горад у Маскве. Памёр ад хваробы ў Крамлі, пахаваны ў Лепунах (Гродзенскі павет). Валодаў Вяйсеямі ў Гродзенскім павеце, з 1600 трымаў Усвяцкае стараства.

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 22 чэрвеня 2021.
  2. Jan Piotr Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1611 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1569 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Ваенныя Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Пахаваныя ў Літве
Катэгорыя·Старосты ўсвяцкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве