wd wp Пошук:

Ян Лянкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лянкевіч. Ян Лянкевіч (польск.: Jan Lenkiewicz; 11 студзеня 1786 — 13 верасня 1870) — ваенны, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.

Біяграфія

Служыў у войску Княства Варшаўскага. 18 кастрычніка 1809 года падпаручнік 2-га пяхотнага палка, 28 жніўня 1812 — паручнік, 14 ліпеня 1813 атрымаў ордэн Ганаровага Легіёна пад № 38499. У арміі Каралеўства Польскага паручнік грэнадзёрскай гвардыі, 22.03.1818 — капітан. 24 мая 1830 атрымаў ганаровы знак за 20 гадоў афіцэрскай службы. У 1820 г. — жыхар Мазырскага павета, памешчык.

Удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў: капітан грэнадзёрскага палка, 6 лютага 1831 — маёр, 28 ліпеня 1831 — падпалкоўнік, камандзір 16-га палка. 1 жніўня 1831 прызначаны да дыспазіцыі Урадавай ваеннай камісіі, якой накіраваны ў камісарыят вайсковай вопраткі. Пасля капітуляцыі Варшавы застаўся ў горадзе, даў прысягу на вернасць цару.

Член масонскай ложы «Вузел еднасці» ў Навагрудку, масон 1-й ст., адсутнічаў у 1820 годзе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1786 годзе
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Постаці Мазырскага павета
Катэгорыя·Памерлі 13 верасня
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1870 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня