wd wp Пошук:

Ян Вісліцкі

Ян Вісліцкі (каля 1485 — 1520) — сярэдневяковы літаратар, паэт-лацініст ВКЛ і Польшчы.

Біяграфічныя звесткі

Сын небагатага шляхціча. Ян Вісліцкі нарадзіўся, верагодна, на тэрыторыі летапіснай Літвы паміж Клецкам і Пінскам, дзе цячэ рака Вісліца. Іншыя даследчыкі лічаць месцам яго нараджэння Польшчу.

Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве, уваходзіў там у літаратурны гурток прафесара Паўла Русіна, атрымаў вучоныя ступені бакалаўра і магістра свабодных мастацтваў. У 1510—12 працаваў там жа магістрам (у актах пазначаны як «русін»). Ян Вісліцкі чытаў студэнтам курсы па філасофіі Арыстоцеля, матэматыцы Эўкліда, рыторыцы Цыцэрона.

Апублікаваў у Кракаве новалацінскую паэму «Пруская вайна», прысвечаную перамозе над Тэўтонскім ордэнам у Грунвальдскай бітве (1410) аб’яднаных войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы.

Творчасць

Ян Вісліцкі пісаў оды, эпіграмы, элегіі, пасланні («Ода да караля Жыгімонта», «Элегія да багародзіцы дзевы Марыі», «Эпіграма на зайздросніка»).

Аўтар эпічнай гістарычнай паэмы «Пруская вайна» (1515), у якой уславіў перамогу над крыжакамі, здабытую як народнае змаганне. Твор вызначаецца манументальнасцю батальных сцэн, пластычнасцю вобразаў прыроды. Паэма стаіць каля вытокаў жанру эпапеі ў беларускай, польскай і літоўскай літаратурах.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #102756198 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2015.
  2. Jan. Wislicy // opac.vatlib.it

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1520 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1485 годзе
Катэгорыя·Лацінамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта