wd wp Пошук:

Янка Нёманскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятровіч. Янка Нёманскі, сапр.: Іван Андрэевіч Пятровіч (31 сакавіка (12 красавіка) 1890, в. Шчорсы Навагрудскага пав., цяпер Навагрудскі раён — 30 кастрычніка 1937, Мінск, НКУС; Псеўданімы: Нёманскі, Нёманский; Крыптанімы: І. П., И. П., Я. Н-скі) — беларускі празаік, публіцыст, эканаміст, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1909); у 1915—1916, 1918 г. вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Петраградскага ўніверсітэта. У 1916 г. мабілізаваны ў армію, накіраваны ў школу прапаршчыкаў. У 1918 г. загадчык выдавецкага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята. У 1918—1919 г. разам з Ц. Гартным выдаваў газету «Дзянніца», дзе з 1918 г. пачаў друкаваць публіцыстычныя творы. У 1919—1921 г. у Чырвонай Арміі.

З 1922 г. у Мінску; працаваў у планава-эканамічных органах. Намеснік старшыні Дзяржплана БССР. У 1927—1932 г. член праўлення літаратурнага аб’яднання «Полымя». Член Інбелкульта. Акадэмік БелАН з 1928 г. У 1929—1931 г. неадменны сакратар БелАН. З 1931 г. загадчык аддзела эканомікі НДІ прамысловасці. З 1931 па 1932 — дырэктар Інстытута эканомікі БелАН. У 1933—1936 г. узначальваў кафедру фінансавых дысцыплін у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі.

Пражываў у Трэцім Доме Саветаў па вул. Горкага, д. 21/52, кв. 25. Арыштаваны 26 красавіка 1937 года ва ўласнай кватэры. Асуджаны тройкай НКУС 29 кастрычніка 1937 у 10.00 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з кан­фіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16 сакавіка 1957 г[1].

Сям’я

4 лістапада 1937 у Мінску па адрасе: вул. 11 ліпеня, д. 18/7, кв. 2 арыштавана старшы эканаміст Наркамата лясной гаспадаркі БССР, маці траіх дзяцей Глафіра Дзмітрыеўна Пятровіч (н. 26.4.1892 у г. Нараўчат Пензенскай губерні, цяпер райцэнтр Пензенскай вобл., Расія; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Янкі Нёманскага. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКУС асуджана як «член сям’і расстралянага ворага народа» і «саўдзельніца ягоных контррэвалюцыйных злачынстваў» да 8 гадоў ППК. 24.1.1938 прыбыла з Оршы ў Акмолінскае аддзяленне Карагандзінскага канцлагера НКУС Казахскай ССР. Вызвалена 25.11.1945. Пасля вызвалення жыла ў Віцебску ў дачкі Лідзіі. Неаднаразова звярталася ў АН БССР і КДБ з прашэннем прызначыць ёй пенсію за беспадстаўна рэпрэсаванага мужа, але адказу не дачакалася. Рэабілітавана трыбуналам БВА 6.3.1956. Асабовая справа П. № 6643-с знаходзіцца ў архіве КДБ Беларусі[1].

15.11.1937 у Мінску арыштаваны навучэнец Мінскага дарожна-механічнага тэхнікума Андрэй Іванавіч Пятровіч (н. 10.7.1922 у Ноўгарадзе, Расія), сын Янкі Нёманскага і Глафіры Пятровіч. 28.11.1937 «тройкай» НКУС асуджаны як «член сям’і ворага народа» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі канцлагер НКУС Свярдлоўскай вобл. Загінуў у зняволенні ў 15 гадоў. Рэабілі­таваны 9.5.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа П. № 6594-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].

Творчасць

Дэбютаваў апавяданнем «Над Кроманню» у 1922 г. (часопіс «Полымя»). На працягу 1928—1930 г. пісаў раман «Драпежнікі», які застаўся няскончаным (рукапіс 2-й часткі быў спалены супрацоўнікамі НКУС пасля арышту).

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 НЁМАНСКІ Янка // Ахвяры і карнікі : [аб палітычных рэпрэсіях 1937―1938 гадоў] / Леанід Маракоў. — Мінск: З. Колас, 2007. — 439 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6783-38-6.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі 30 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчорсах
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы