wd wp Пошук:

Трэці Дом Саветаў

Трэці Дом Саветаў — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Максіма Багдановіча (дом № 23) і Старажоўскай.

Гісторыя

Дом у 1936 годзе

Пабудаваны ў 1936 годзе па праекце А. Дзянісава і У. Вараксіна[1]. Да вайны меў адрас вул. Горкага, 21/52[2]. У будынку, дзе былі пераважна трох- і чатырохпакаёвыя кватэры, пасяліліся пераважна сем’і старшых афіцэраў РККА. Кватэры мелі ўсе магчымыя тым часам выгоды: каналізацыю, тэлефанізацыю і нават ванныя пакоі[3].

У кватэры № 24 жыў наркам асветы Ананій Дзякаў[3], арыштаваны дома 11 мая 1937 года. У кватэры № 2 – беларускі пісьменнік і эканаміст Янка Нёманскі, арыштаваны дома 27 красавіка 1937 года. Паводле гісторыка Ірыны Варанковай, да 1941 года ў доме жыла артыстка Ларыса Александроўская[2].

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 24 ліпеня 1941 года падчас масіраванай бамбардзіроўкі Мінска, у прыстасаваных пад бомбасховішча скляпеннях дома хаваліся яго жыхары, у асноўным жанчыны і дзеці[1], неэвакуаваныя сем’і вайскоўцаў[3]. Паводле ўспамінаў старшыні Савета Народных Камісараў БССР Івана Крупені «бомба, якая ўзарвалася побач у адзін момант выклікала пажар. Усе пад’езды і падыходы былі ахоплены полымем. Там загінула больш за 100 безабаронных людзей»[1].

Будынак адноўлены ў 1947 годзе[2]. Першы паверх займае прадуктовы магазін «Траецкі»[1].

Архітэктура

Вядомы беларускі архітэктар А. Воінаў не раз крытыкаваў дрэнную планіроўку ўнутраных памяшканняў[1]:

Самы вялікі па плошчы пакой аднесены ўглыб кватэры, і каб прайсці ў яго, трэба прайсці праз меншае па памерах жылое памяшканне. Разам з тым тут цікава вырашаны фасады, у якіх простымі сродкамі з ужываннем рознай па колеры і фактуры тынкоўкі і вертыкальных невялікага выступу пілястраў дасягнута высокая архітэктурна-мастацкая выразнасць.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
  2. 1 2 3 Расстраляныя літаратары. Янка Нёманскі, акадэмік з лірычнай душой, забіты за «шкодніцтва». 23 кастрычніка 2017(недаступная спасылка)
  3. 1 2 3 Траецкая гара ў гісторыі. Вандроўка вакол месца, дзе адбудзецца канцэрт #БНР100(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Уладзіміра Вараксіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Жылыя будынкі Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск)
Катэгорыя·Старажоўская вуліца
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мінска
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Аляксея Дзянісава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·1936 год у Мінску