wd wp Пошук:

Янаш Ферэнчык

Я́наш Фе́рэнчык (венг.: János Ferencsik; 18 студзеня 1907, Будапешт — 12 чэрвеня 1984, Будапешт) — венгерскі дырыжор. Лаўрэат Прэміі імя Л. Кошута 1951, 1961.

Як дырыжору уласцівы тонкае пачуццё розных стыляў, дакладнасць перадачы дэталей аўтарскага тэксту. Адзін з першых выканаўцаў твораў сучасных венгерскіх кампазітараў.

Біяграфія

Ферэнчык атрымаў адукацыю ў будапешцкай Музычнай акадэміі Ферэнца Ліста, дзе, у прыватнасці, вывучаў кампазіцыю пад кіраўніцтвам Ласла Лайты. Кар’еру дырыжора пачаў у 1927 годзе як асістэнт у Будапешцкай дзяржаўнай оперы. Працаваў з такімі выдатнымі дырыжорамі, як Бруна Вальтэр і Вільгельм Фуртвенглер, у пачатку 1930-х гг. быў асістэнтам Артура Тасканіні пры працы на Байрайцкім фестывалі, што аказала ўплыў на творчы стыль самога Ферэнчыка.

Помнік Я. Ферэнчыку на магіле на могілках Фаркашрэці ў Будапешце

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Ферэнчык у 19451952 гг. узначальваў Сімфанічны аркестр Венгерскага радыё, адначасова ў 19481950 гадах быў галоўным запрошаным дырыжорам Венскай дзяржаўнай оперы. Затым у 19571974 гг. Ферэнчык кіраваў Будапешцкай дзяржаўнай операй, з 1952 г. і да канца жыцця ўзначальваў Венгерскі дзяржаўны сімфанічны аркестр, а ў 19601967 гадах быў і кіраўніком Будапешцкага філарманічнага аркестра. У 1948 і 1950 дырыжыраваў спектаклямі ў Венскай дзяржаўнай оперы, у 1957 г. упершыню выступіў у Вялікабрытаніі, у 1962 г. у ЗША. Заслужаны (1952), затым Народны (1954) артыст Венгерскай Народнай Рэспублікі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124071651 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дырыжоры Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Кошута
Катэгорыя·Выпускнікі Музычнай акадэміі Ферэнца Ліста
Катэгорыя·Памерлі 12 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Венгрыі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Венгрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Фаркашрэці