Я́мічна[1] (трансліт.: Jamična, руск.: Ямично) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мілавідскага сельсавета. Размешчана за 42 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст.
У 1905 годзе ў Дабромысленскай воласці Слонімскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Ямічненскага сельсавета Быценскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкага раёна.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 3 землякі.