wd wp Пошук:

Ямінскі сельсавет

Я́мінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Ямінск.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 29 верасня 2006 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Асавецкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак: Азломль, Заельнае, Наўгальнае, Пярэспа, Трайчаны, Ямінск.

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 сентября 2006 г. № 244 О преобразовании Уречского поссовета и упразднении Доросинского, Яминского сельсоветов и изменении границ Уречского, Осовецкого сельсоветов Любанского района Архівавана 6 мая 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Любанскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе