wd wp Пошук:

Якаў Адамавіч Траццякоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Траццякоў.

Якаў Адамавіч Траццякоў (23 кастрычніка 1916, вёска Зябраўка, Гомельскі раён - 4 снежня 1985) — наводчык гарматы 1955-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка, старшына, поўны кавалер Ордэна Славы.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1916 года ў вёсцы Зябраўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Член ВКПБ/КПСС з 1943 года. Працаваў трактарыстам у калгасе.

У Чырвонай Арміі з ліпеня 1941 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з красавіка 1942 года. Ваяваў на Заходнім, Бранскім, Цэнтральным, 1-ым і 2-ім Беларускіх франтах.

Наводчык гарматы 1955-га знішчальна-супрацьтанкавага палка малодшы сяржант Траццякоў з баявым разлікам 23 снежня 1943 года падчас бою за населены пункт Гадзілавічы (Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) разбіў тры бліндажы і дзот, падавіў 5 кулямётных кропак, знішчыў да двух узводаў варожай пяхоты. загадам па брыгадзе № 128 ад 9 лютага 1944 года малодшы сяржант Траццякоў Якаў Адамавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Старшы сяржант таго ж палка і брыгады Траццякоў 14 студзеня 1945 года падчас бою ў раёне горада Бялабжэгі, замяніў выбылага са строю камандзіра ўзвода, нанёс ворагу значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы. узводам было знішчана больш за 20 ворагаў, разбураны дзот, падаўлены некалькі агнявых кропак. 4 сакавіка 1945 года загадам № 481 камадуючага 5-й ударнай арміі старшы сяржант Траццякоў Якаў Адамавіч ўнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.

Старшына Траццякоў з разлікам у баях на подступах да Берліна знішчыў больш за 10 аўтаматчыкаў, паразіў супрацьтанкавую гармату, знішчыў некалькі мінамётаў. Падчас бою за горад Меглін знішчыў 2 бронтранспарцёры, захапіў прадуктовы склад.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм, старшына Траццякоў Якаў Адамавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].

У 1946 годзе дэмабілізаваны. Працаваў у калгасе на радзіме рахункаводам і бухгалтарам. У пачатку 60-ыхгадоў пераехаў у вёску Белаярава Мазанаўскага раёна Амурскай вобласці. Памер 4 снежня 1985 года[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Якаў Адамавіч Траццякоў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 кастрычніка
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў Амурскай вобласці
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі