wd wp Пошук:

Якапа Сансавіна

Партрэт Якапа Сансавіна пэндзлю Тынтарэта

Якапа Сансаві́на[1] (італ.: Jacopo Sansovino; 2 ліпеня 1486 — 27 лістапада 1570) — скульптар і архітэктар эпохі Высокага Адраджэння.

Нарадзіўся ў Фларэнцыі, пры нараджэнні Якапа Таці. У Фларэнцыі ў 1500 годзе паступіў у вучні да Андрэа Сансавіна, прозвішча якога ён пасля ўзяў. У 1510 годзе суправаджаў настаўніка ў Рым, дзе вывучаў антычную скульптуру.

Якапа быў наняты папам Юліем II для рэстаўрацыі пашкоджаных статуй, таксама ён стварыў бронзавую копію скульптурнай групы «Лаакаон і яго сыны». У 1511 годзе Сансавіна вярнуўся ў Фларэнцыю, дзе пачаў працу над мармуровай статуяй Якава Зевядзееў для сабора Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ. У той жа перыяд ім была створана скульптура «Бахус і Пан» (Барджэла).

Вярнуўшыся ў Рым, Якапа працаваў для абшчыны фларэнційцаў над царквой Сан-Джавані-Дэі-Фіярэнціна, распачатай Антоніа да Сангала. Мармуровая скульптурная група «Мадонна з дзіцем», створаная Сансавіна, была ўсталяваная на захад ад храма Сант-Агасціна.

У 1527 годзе Якапа быў вымушаны бегчы з разрабаванага Рыма. Па шляху ў Францыю ён спыніўся ў Венецыі, дзе яго прынялі Тыцыян і П’етра Арэціна. Заказ на аднаўленне галоўнага купала базілікі Сан-Марка прымусіў яго адмовіцца ад сваіх планаў. Неўзабаве Сансавіна становіцца галоўным архітэктарам Венецыянскай рэспублікі. У Венецыі ён застаўся да канца жыцця.

Сансавіна ўнёс вялікі ўклад у архітэктуру Венецыі. Пад яго кіраўніцтвам былі пабудаваны будынак бібліятэкі, манетны двор, ладжэта. Якапа пабудаваў некалькі палацца, цэрквы Сан-Джуліяна і Сан-Франчэска дэла Вінья, якую скончваў Паладыа.

Як скульптар, Сансавіна вылепіў статую Марса і Нептуна, устаноўленыя на параднай лесвіцы Палаца Дожаў.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 1570 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1486 годзе
Катэгорыя·Скульптары Італіі
Катэгорыя·Архітэктары Венецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Скульптары Венецыі