wd wp Пошук:

Якаб Обрэхт

Якаб Обрэхт (нідэрл.: Jacob Obrecht, Hobrecht; 1457 або 1458, Гент — 1505, Ферара) — фламандскі кампазітар, прадстаўнік нідэрландскай поліфанічнай школы. У адрозненне ад большасці іншых франка-фламандскіх поліфаністаў працаваў пераважна на радзіме.

Біяграфія

Нічога не вядома пра музычную адукацыю Обрэхта. Магчыма, у пачатку музычнай кар’еры быў блізкі бургундскаму двару (дзе працаваў яго бацька, трубач Вілем Хобрэхт) і знаёмы з Антуанам Бюнуа. Ва ўсякім разе, уплыў стылю Бюнуа прасочваецца ў ранніх складаннях Обрэхта. Генрых Гларэан называе Обрэхта настаўнікам музыкі Эразма, што мае на ўвазе знаходжанне Обрэхта ў 1470-я гады ва Утрэхце ці Маастрыхте. У 1480—1484 гадах — рэгент царквы св. Гертруды ў брабанцкім мястэчку Берген-оп-Зом. У 1484—1485 гадах кіраваў пеўчай школай у кафедральным саборы Камбры, у 1485—1491 гадах — старшы пеўчы (succentor) кафедральнага сабора св. Данатыяна ў Бругэ. Падчас служэння ў Бругэ ў 1487 годзе здзейсніў першую паездку ў Італію, да двара герцага д’Эстэ ў Ферары. У 1492 годзе — рэгент сабора Антверпенскай Маці Божай, у 1497 годзе — у Бергене, у 1498—1500 гадах — succentor у Бругэ, у 1501—1503 гадах — рэгент у Антверпене. У 1504 годзе заняў пасаду капельмайстра пры двары Эстэ ў Ферары, дзе праз год памёр ад чумы.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118735853 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118735853 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ад чумы
Катэгорыя·Памерлі 1 жніўня
Катэгорыя·Кампазітары Адраджэння
Катэгорыя·Кампазітары XVI стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1457 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Ферары
Катэгорыя·Кампазітары XV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1505 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Генце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта