wd wp Пошук:

Язэпс Віталс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Віталс. Язэпс Ві́талс, Іосіф Вітал (лат.: Jāzeps Vītols; 26 ліпеня 1863, г. Валміера, Латвія — 24 красавіка 1948, Любек) — латышскі кампазітар , педагог; адзін з заснавальнікаў нацыянальнай кампазітарскай школы, буйнейшы майстар латышскай харавой песні.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1886, клас М. Рымскага-Корсакава), выкладаў у ёй (з 1901 г. прафесар). 3 1918 г. у Рызе. Заснавальнік, прафесар, рэктар (у 1919—44, з перапынкам) Латвійскай кансерваторыі (цяпер носіць яго імя). Адзін з заснавальнікаў і старшыня (1923—1940) Таварыства латышскіх кампазітараў.

Сярод яго вучняў: С. Пракоф’еў, М. Мяскоўскі, Я. Іваноў, Я. Калніньш, А. Скултэ, Л. Вігнерс, Е. Віталіньш і інш.

З 1944 года жыў у Германіі.

Творчасць

Асноўныя творы: кантаты «Песня» (1908), «Паўночнае ззянне» (1913); балада для хору «Беверынскі спявак» (1900); сімфонія (1888), «Свята Ліга» (1889), «Драматычная уверцюра» (1895), уверцюра «Спрыдзітыс» (1908), сюіты «Сем латышскіх народных песень» (1904) і «Каштоўныя камяні» (1924), балада «Восеньская песня» (1928), «Латышская сельская серэнада» (1934), «Рапсодыя» (1909) для сімфанічнага аркестра; фантазія на тэмы латышскіх народных песень для скрыпкі з аркестрам; струнны квартэт; інструментальныя творы, у т.л. для фартэпіяна (больш за 80); хары а капэла (103); песні для голасу з фартэпіяна (92), апрацоўкі латышскіх народных песень (больш за 300).

Аўтар артыкулаў па музычным мастацтве.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119033062 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. В. Витоль // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 1. — С. 247.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119033062 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. Jāzeps Vītols // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119033062 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Латвіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 24 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Любеку
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе
Катэгорыя·Кампазітары Латвіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках
Катэгорыя·Музычныя педагогі Латвіі
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэктары Латвійскай музычнай акадэміі імя Язэпа Вітала
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валміеры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта