Я́звінкі[1] (трансліт.: Jazvinki, руск.: Язвинки) — вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дварэцкага сельсавета.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У 1940—1980 гадах цэнтр Язвінскага сельсавета[2].