Мікалай Рыгоравіч Харкевіч (2 студзеня 1933, в. Язвінкі, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць — 1 снежня 2020) — беларускі ўрач-нейрахірург. Доктар медыцынскіх навук (1983), прафесар (1986).
Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1963; аспірантура, 1968).
Працаваў у Рудакоўскаяй участковай бальніце (Віцебскі раён, 1963—1965, галоўны ўрач), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1968, прафесар кафедры факультэцкой хірургіі, з 1989 — загадчык кафедры хірургіі факультэта ўдасканальвання ўрачоў, з 1992 — загадчык кафедры шпітальнай хірургіі № 2, з 2003 — прафесар кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі лячэбнага факультэта).
Навуковыя інтарэсы: дыягностыка і лячэнне чэрапна-мазгавых траўм; актуальныя пытанні абдамінальнай хірургіі; хірургічная дапамога на сяле; падрыхтоўка кадраў медыцынскіх работнікаў.
Нагрудны знак «Отличнику здравоохранения» (1977) і інш.