Яжгі́ня — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дзісна ў межах ландшафтнага заказніка «Ельня», за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры.
Плошча паверхні возера 0,78 км². Даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 3,25 км. Найбольшая глыбіня 4,6 м, сярэдняя 3,3 м. Аб’ём вады 2,48 млн м³. Плошча вадазбору 2 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу з невыразнымі схіламі. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Яжгіня злучана канавай з возерам Валозева.