.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юрый Уладзіміравіч Жаўноў (нар. 17 красавіка 1981, Добруш) — былы беларускі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2015). У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе санкт-пецярбургскага «Зеніта».
Выхаванец добрушскай ДЮСШ-2, пазней вычыўся ў мінскім Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву (РВАР). Гуляў за РВАР у Другой лізе, з гэтага клуба трапіў у сістэму барысаўскага БАТЭ. У сезоне 2002 замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка барысаўчан. У матчы Кубка УЕФА 2001/02 супраць тбіліскага «Дынама» забіў гол ударам са сваёй штрафной пляцоўкі.
У 2005 перайшоў у клуб «Масква», дзе некаторы час разам з Антонам Амельчанкам і Ільёй Гаўрылавым утвараў беларускае трыа брамнікаў. Неўзабаве здолеў замацавацца ў якасці асноўнага брамніка маскоўскага клуба, часам выводзіў каманду на поле ў якасці капітана.
Пасля расфарміравання «Масквы» ў лютым 2010 года падпісаў кантракт з санкт-пецярбургскім «Зенітам». У «Зеніце» быў другім брамнікам пасля Вячаслава Малафеева, з’яўляўся на полі пераважна ў выпадках яго траўм. Тым не менш, разам з «Зенітам» двойчы стаў чэмпіёнам Расіі.
У сакавіку 2013 атрымаў траўму і перастаў трапляць у склад «Зеніта». Пасля набыцця пецярбургскім клубам маладога брамніка Юрыя Ладыгіна Жаўноў ужо не меў шанцаў трапіць у асноўны склад, і ў кастрычніку 2013 года пакінуў «Зеніт». Застаўшуюся частку сезону 2013/14 правёў без клуба, аднаўляючыся ад траўмы.
У ліпені 2014 падпісаў кантракт з маскоўскім «Тарпеда», якое вярнулася ў Прэм’ер-лігу. Трывала гуляў у аснове маскоўскага клуба, але не здолеў выратаваць яго ад вылету з элітнага дівізіёна.
У чэрвені 2015 года стаў трэніравацца разам з екацярынбургкім «Уралам», які незадоўга да таго ўзначаліў беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка. 30 чэрвеня падпісаў кантракт з клубам[4]. У першай палове сезону 2015/16 быў асноўным брамнікам «Урала», а са студзеня 2016 года праз праблемы са здароўем не з’яўляўся на полі. У маі 2016 года пакінуў «Урал»[5].
Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Германіі 2004, быў там асноўным брамнікам.
У 2003—2015 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. З цягам часу стаў асноўным брамнікам зборнай, у 2010—2012 гадах быў яе капітанам.
Пасля зыходу з «Урала», так і неаднавіўшыся ад траўмы, завяршыў кар’еру і пачаў вучобу на трэнера. У 2017 годзе пачаў працаваць юнацкім трэнерам у Акадэміі БФФ[6].
У верасні 2017 года далучыўся да штабу галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі Ігара Крывушэнкі[7]. У верасні 2018 года зноў апынуўся ў «Зеніце», дзе стаў памочнікам трэнера брамнікаў Міхаіла Бірукова.
Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
Профіль на сайце teams.by (руск.)