У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стальмакоў.
Юрый Міхайлавіч Стальмако́ў[1] (24 кастрычніка 1902 — 9 сакавіка 1958) — кінарэжысёр. Заслужаны артыст БССР (1955).
Нарадзіўся ў горадзе Клімавічы Магілёўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1928 годзе скончыў Дзяржаўны тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве. Працаваў на кінастудыях СССР, у тым ліку на кінастудыі «Савецкая Беларусь» у 1932—1941 гадах. З 1945 года Ю. М. Стальмакоў на кінастудыі «Беларусьфільм».
Рэжысёр дакументальнага кіно з 1935 года[1]. Здымаў кіначасопісы «Савецкая Беларусь» (з сярэдзіны 1930-х гадоў) і «Піянер Беларусі» (з 1952 года). Рэжысёр фільмаў «Выбары ў Вярхоўны Савет БССР» (1939), «Суд народа» (1946) і «Бабруйскі працэс» (1946), «Фізічная геаграфія БССР» (1935, разам з Л. Пушам), «Пушкін» (1937), «Ваенная гігіена» (1940), «Пераможны май» (1945), «Суд народа» (1946), «Свята вызвалення» (1946) і інш.