wd wp Пошук:

Юрый Мечыслававіч Астравух

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юрый Астравух (нар. 21 студзеня 1988, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера

Выхаванец лідскага футбола, хутка перайшоў у барысаўскі БАТЭ. У складзе барысаўчан не замацаваўся, аддаваўся ў арэнды, а ў 2011 годзе стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97», дзе стаў асноўным іграком.

У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск» і неўзабаве замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага абаронцы. У сезоне 2013 чаргаваўся на гэтай пазіцыі з Мілашам Рнічам, часам выкарыстоўваўся ў якасці левага паўабаронцы.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з мінскім клубам[2]. У першай палове сезона 2014 звычайна выхадзіў на замену, а пасля зыходу з каманды Мілаша Рніча ўлетку 2014 года замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы.

У снежні 2014 года стала вядома аб тым, што Астравух застанецца ў «Мінску» на наступны сезон[3]. Сезон 2015 распачаў асноўным левым абаронцам, але потым нярэдка выкарыстоўваўся і ў паўабароне.

14 снежня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[4]. У складзе дынамаўцаў спачатку гуляў у аснове (на пазіцыі левага абаронцы або паўабаронцы), але са жніўня стаў рэдка з’яўляцца на полі. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[5]. У сезоне 2017 выхадзіў у стартавым складзе, толькі ў канцы сезона страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года падпісаў новый кантракт з «Дынама»[6].

У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[7] і неўзабаве вярнуўся ў «Мінск»[8], дзе стаў іграком стартавага складу. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з «гараджанамі»[9]. У сезоне 2019 амаль не гуляў з-за траўм, у 2020 годзе вярнуў месца ў аснове. У сезоне 2021 стаў капітанам каманды, але з’яўляўлся на полі нерэгулярна, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных ці па-за складам. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[10].

Са студзеня 2022 года пачаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[11].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку трапіў на чэмпіянат Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года (але на полі не з’яўляўся).

Дасягненні

Зноскі

  1. Yuri Ostroukh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Дечко, Бегунов и Остроух продлили контракты с «Минском»(недаступная спасылка)
  3. “Минск” расстался с Ранджеловичем. Остроух продлил контракт с клубом
  4. Минское “Динамо” подписало контракты с Юрием Остроухом и Валерием Жуковским
  5. Минское “Динамо” продлило контракт с Остроухом
  6. Минское “Динамо” подтвердило продление контракта с Остроухом
  7. Минское “Динамо” рассталось с Остроухом
  8. Юрий Остроух подписал контракт с “Минском”
  9. Остроух продлил контракт с “Минском”
  10. Остроух покинул “Минск”
  11. Юрий Остроух стал игроком “Слуцка”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Савіт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы