wd wp Пошук:

Юрый Далгарукі

Запыт «Юрый Далгарукі» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Юрый Уладзіміравіч.

Юрый Далгарукі (1090-я г. — 15 мая 1157) — князь суздальскі, вялікі князь кіеўскі.

Біяграфія

Сын вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Усеваладавіча Манамаха. У дзіцячым узросце (1095?) адпраўлены на княжанне ў Растова-Суздальскую зямлю. Пасля смерці брата, вялікага кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча Вялікага (1132) на кароткі час захапіў Пераяслаўль. Каля 1135 абмяняў Суздаль, Растоў і іншыя свае гарады ў новага вялікага кіеўскага князя свайго брата Яраполка Уладзіміравіча на Пераяслаўль, але праз год з-за пратэстаў паўднёварускіх князёў яго ранейшы ўдзел быў адноўлены. У 1149 пачаў узброеную барацьбу за Кіеў і ўпершыню захапіў яго. На працягу 5 гадоў вёў безупынную барацьбу з пляменнікам Ізяславам Мсціславічам за вялікае княжанне. Кіеў некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. Пасля смерці Ізяслава і няўдалых ваенных дзеянняў новага вялікага кіеўскага князя Расціслава Мсціславіча ў 1154 Юрый Далгарукі асталяваўся ў Кіеве. Беспаспяхова намагаўся захапіць і Уладзіміра-Валынскае княства. Імкнучыся замацавацца ў Паўднёвай Русі, раздаваў падлеглыя Кіеву землі сваім сынам: Андрэю ў 1150 — Тураў, Пінск, Дарагабуж і Перасопніцу, Барысу ў 1155 — Тураў. Свайму саюзніку Святаславу Ольгавічу ў 1149 перадаў Слуцк і Клецк, каля 1155 — Мазыр. Князь Юрый Далгарукі не меў падтрымкі паўднёварускіх баяр. Пасля яго смерці (верагодна, быў атручаны), устаноўлены ім палітычны расклад быў скасаваны.

Юрый Далгарукі заснаваў г. Ксняцін, Пераяслаўль (Пераслаў-Залескі), Юр’еў-Польскі, Дзмітраў, збудаваў новыя гарадскія ўмацаванні ў Маскве, дзе яму як заснавальніку горада ў 1954 устаноўлены помнік.

Дзеці

Ад 1-га шлюбу: Расціслаў, Андрэй Багалюбскі, Іван, Глеб, Барыс, Алена, Марыя, Вольга. Ад 2-га шлюбу: Васілька, Мсціслаў, Яраслаў, Святаслаў, Міхаіл і Усевалад Вялікае Гняздо

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. У нізкаякасных кампіляцыях пазіцыянуецца як «грэчаская прынцэса Вольга», хоць імя Вольга зусім не грэчаскае і першаснымі крыніцамі не зафіксавана.
  3. К. Б.-Р. Андрей Юрьевич Боголюбский // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 134–138.
  4. Андрей Юрьевич Боголюбский // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 760–763.
  5. Андрей Боголюбский // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 2. — С. 551–553.
  6. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Вялікія князі кіеўскія
Заснавальнікі гарадоў
Памерлі ў Кіеве
Памерлі ў 1157 годзе
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Князі растоўскія
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Манамахавічы
Памерлі 15 мая
Нарадзіліся ў 1095 годзе
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Нарадзіліся ў 1090-я гады
Рурыкавічы
Пахаваныя ў Кіеве