wd wp Пошук:

Святаслаў Ольгавіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Святаслаў Ольгавіч.

Святаслаў Ольгавіч (у хрышчэнні Мікалай; ? — 15 лютага 1164) — князь чарнігаўскі.

Сын Алега Святаславіча. У 1136 запрошаны ў Ноўгарад, дзе княжыў з перапынкамі да 1141. У 1142 меў нейкую воласць «около Гомья» (Гомеля). У 1146 яму належалі Курск, Ноўгарад-Северскі, Карачаў, Колцеск, Дзедаслаў, але ў тым жа годзе ён выгнаны з Чарнігаўскай і Северскай зямель. У 1147 увайшоў у саюз з Юрыем Далгарукім, з дапамогай яго войск заняў зямлю вяцічаў, пасля вярнуў свае ўладанні. Калі Юрый Далгарукі заняў Кіеў (1149), Святаслаў Ольгавіч атрымаў ад яго «и Случеск, и Клеческ, и вси Дрегвиче» (Слуцк і Клецк з навакольнымі землямі), а каля 1155 — Мазыр. Паводле дагавора 1157 з вялікім кіеўскім князем Ізяславам Давыдавічам атрымаў Чарнігаўскую зямлю, а г. Ноўгарад-Северскі перадаў пляменніку Святаславу Усеваладавічу. Некаторы час у яго землях знаходзіўся пазбаўлены ўладанняў полацкі князь Рагвалод Барысавіч, якому Святаслаў Ольгавіч у 1158 дапамог войскамі вярнуць свае землі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Князі чарнігаўскія
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1164 годзе
Катэгорыя·Князі курскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Князі ноўгарад-северскія
Катэгорыя·Ольгавічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1106 годзе
Катэгорыя·Князі белгародскія
Катэгорыя·Военачальнікі Старажытнай Русі
Катэгорыя·Князі наўгародскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных