wd wp Пошук:

Юрый Георгіевіч Шанько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шанько. Юрый Георгіевіч Шанько (нар. 26 верасня 1959, в. Хадакі, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Член-карэспандэнт (2017), доктар медыцынскіх навук (2006), прафесар (2009). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2001).

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1982).

Працаваў урачом-нейрахірургам 9-й і 5-й гарадскіх бальніц г. Мінска. З 2000 года ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, з 2004 года дацэнт, з 2007 года загадчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі. З 2010 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі[1].

Узнагароды

Прэмія НАН Беларусі (2008) за цыкл навуковых прац «Распрацоўка новых прынцыпаў і мікранейрахірургічных тэхналогій лячэння пухлін асновы чэрапа».

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне нейрахірургіі асновы чэрапа, нейраанкалогіі, вострых очаговых паражэнняў галаўнога мозгу. Распрацаваў прынцыпы дыягностыкі і хірургіі паяснічнага стэнозу, радыкальнай хірургіі краніафацыальных пухлін, новыя падыходы да хірургічнага лячэння злаякасных гліом галаўнога мозгу (лакальная хіміятэрапія цысплацелам, унутрытканевая прамянёвая тэрапія). Прапанаваў мадыфікаваныя доступы да асновы чэрапа і сфармуляваў прынцыпы вядзення ранняга пасляаперацыйнага перыяду ў нейрахірургічных пацыентаў. Распрацаваў тэхналогіі эндаскапічнай транссфенаідальнай і транскраніальнай нейрахірургіі пухлін гіпофізу і асновы чэрапа, упершыню ў СНД ажыццявіў эндаскапічныя аперацыі выдалення менінгіом асновы чэрапа рознай лакалізацыі, неўрынам прадвернауліткаваго нерва, пластыкі лікварных фальцэт і інш. Упершыню ўкараніў у клінічную практыку перынеўральную дастаўку мезенхімальных ствалавых клетак у галаўны мозг пры інфаркце і ўнутрачарапным кровазліцці.

Аўтар каля 500 навуковых прац, у тым ліку 9 кніг, 20 патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ШАНЬКО Юрый Георгіевіч
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»