wd wp Пошук:

Будынак Бабруйскага гарвыканкама

Будынак Бабруйскага гарвыканкама — будынак у Бабруйску, размешчаны на плошчы Леніна, 1. Пабудаваны ў 1978 годзе з цэглы паводле праекта архітэктараў Ю. Шпіта і К. Аляксеева як будынак гаркама КПБ і гарвыканкама. З’яўляецца дамінантай забудовы плошчы Леніна і разам з помнікам У. I. Леніну складае адзіную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю.

Архітэктура

Сяміпавярховы аб’ём з прыбудаванай на ўзроўні 2-га паверха канферэнц-залай на 400 месцаў. Фасады апрацаваны дэкаратыўнай тынкоўкай з мармуровай крошкай і натуральным каменем. Выразнасць галоўнаму фасаду надаюць вертыкальныя рэбры ламанага контуру. Інтэр’ер апрацаваны натуральным каменем і каштоўнымі пародамі дрэва. Па планіровачнай структуры вырашаны як універсальны адміністрацыйны будынак калідорнага тыпу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Бабруйска
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Канстанціна Аляксеева
Катэгорыя·1978 год у Бабруйску
Катэгорыя·Плошча Леніна (Бабруйск)
Катэгорыя·Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Юрыя Шпіта