wd wp Пошук:

Юрген Мозер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мозер.

Юрген Курт Мозер (ням.: Jürgen Kurt Moser; 4 ліпеня 1928, Кёнігсберг, Вольная дзяржава Прусія — 17 снежня 1999, Цюрых) — германскі, амерыканскі і швейцарскі матэматык. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1971), замежны член Расійскай акадэміі навук (1994), Французскай акадэміі навук (1995).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ўрача-неўролага Курта Мозера і піяністкі Ільзы Штрэльке. Пасля вайны сям’я жыла ў Мекленбургу. У 1947 годзе паступіў у Гётынгенскі ўніверсітэт і скончыў яго ў 1952 годзе. Вучыўся ў Франца Рэліха і Карла Людвіга Зігеля. У 1953 годзе атрымаў стыпедыю Фулбрайта і стажыраваўся ў Нью-Ёркскім універсітэце (1953—1954).

У 1954—1955 гадах працаваў асістэнтам у Зігеля і дапамагаў таму ў падрыхтоўцы выдання знакамітых «Лекцый па нябеснай механіцы». У 1955 годзе эміграваў у ЗША. Працаваў у Нью-Ёркскім універсітэце і Курантаўскім інстытуце матэматычных навук у Рыхарда Куранта. Прафесар у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, а затым у Нью-Ёркскім універсітэце. У 1959 годзе атрымаў амэрыканскае грамадзянства.

Дырэктар Курантаўскага інстытута матэматычных навук з 1967 па 1970 год.

У 1970 годзе адхіліў прапанову ўзначаліць кафедру ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў у Прынстане. Пасля 1980 працаваў у Федэральнай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрых (ETH, Цюрых), стаў ганаровым прафесарам у 1995 годзе. Дырэктар Навукова-даследчага інстытута матэматыкі ў ETH (Цюрых) у 1984—1995 гадах. Прэзідэнт Міжнароднага матэматычнага саюза ў 1983—1986 гадах.

Яго жонка Гертруда (1928—2014), біёлаг, была дачкой матэматыка Рыхарда Куранта, унучкай матэматыка Карла Рунгэ і сястрой фізіка-ядзершчыка Эрнеста Куранта.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. 1 2 Jürgen Kurt Moser // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 19 кастрычніка 2018.
  5. 1 2 3 4 5 Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Лаўрэаты праграмы Фулбрайта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
Катэгорыя·Памерлі ў Цюрыху
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кёнігсбергу
Катэгорыя·Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Матэматыкі Германіі
Катэгорыя·Матэматыкі Швейцарыі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня