wd wp Пошук:

Карл Рунгэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рунгэ. Карл Давід Тольме Рунгэ (Carl David Tolmé Runge; 30 жніўня 1856, Брэмен — 3 студзеня 1927, Гётынген) — нямецкі матэматык, фізік і спектраскапіст.

Першыя гады свайго жыцця правёў у Гаване, дзе яго бацька Юліус Рунге быў дацкім консулам. Пазней сям’я перабралася ў Брэмен, дзе яго бацька рана памёр (у 1864 годзе).

Вучыўся ў Берлінскім універсітэце ў Карла Вейерштраса, у 1880 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі (Ph. D.) па матэматыцы, з 1886 года — прафесар матэматыкі ў Гановерскім універсітэце. У 1904 годзе па ініцыятыве Фелікса Клейна запрошаны ва Універсітэт Георга-Аўгуста ў Гётынгене і ўзначаліў зноў адкрытую кафедру прыкладной матэматыкі. Лічыцца гістарычна першым нямецкім матэматыкам па гэтай дысцыпліне.

Яшчэ ў Гановеры ўнёс уклад у спектраскапіі. У Гётынгене, сумесна з М. Кутай распрацаваў метады колькаснага інтэгравання сістэм звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў — метады Рунгэ — Куты.

Даследаваў паводзіны паліномнай інтэрпаляцыі пры павышэнні ступені паліномаў — Феномен Рунге.

У вобласці функцыянальнага аналізу даследаваў аппраксіміруемасць галаморфных функцый — тэарэма Рунге.

Вядомая яго работа ў галіне вектарнага аналізу — Вектар Лапласа — Рунге — Ленца.

Яго імем названы Кратар Рунгэ на Месяцы.

Спіс прац

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 1 2 Carl David Tolmé Runge // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Carl David Tolmé Runge // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 7 жніўня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Гётынгене
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Гановерскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэмене
Катэгорыя·Фізікі Германіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Матэматыкі Германіі
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня