wd wp Пошук:

Рыхард Курант

Рыхард Курант (8 студзеня 1888, Люблінец, Германская імперыя, цяпер Польшча — 27 студзеня 1972, Нью-Ёрк, ЗША) — нямецкі і амерыканскі матэматык, педагог і навуковы арганізатар. Вядомы як аўтар класічнай папулярнай кнігі па матэматыцы «Што такое матэматыка?», а таксама адзін з аўтараў крытэрыя Куранта — Фрыдрыхса — Леві.

З 1920 па 1933 гады ён быў прафесарам Гётынгенскага ўніверсітэта. Пасля прыходу нацыстаў да ўлады ў Германіі і разгрому Матэматычнага інстытута ў Гётынгене Куранту прыйшлося эміграваць. Адзін год ён правёў у Кембрыджы, потым пераехаў у ЗША.

З 1936 года Курант працаваў прафесарам Нью-Ёркскага ўніверсітэта. У Нью-Ёрку яму было даручана стварэнне спецыяльнага матэматычнага інстытута, што ён паспяхова ажыццявіў. У 1958 годзе, калі Куранту было 70 гадоў, ён пакінуў пасаду дырэктара Матэматычнага інстытута, але працягваў актыўнае супрацоўніцтва з ім. У 1964 годзе ўстанова атрымала назву Курантаўскі інстытут матэматычных навук.

У 1963 годзе наведаў СССР у сувязі з удзелам у Савецка-амерыканскім сімпозіуме па дыферэнцыяльных ураўненнях з частковымі вытворнымі, у 1966 годзе Курант стаў замежным членам АН СССР.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. 1 2 Курант Рихард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Курант Рихард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. 1 2 3 4 5 6 MacTutor History of Mathematics archive
  6. 1 2 LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. https://books.google.cat/books?id=HftdjMNDvwIC&pg=PA308 — С. 308.
Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Замежныя члены АН СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Матэматыкі Германіі
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гётынгена
Катэгорыя·Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Памерлі 27 студзеня
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША