wd wp Пошук:

Юльян Мікалаевіч Дрэйзін

Юльян Мікалаевіч Дрэйзін (9 (21) чэрвеня 1879, Екацярынаслаў — 28 сакавіка 1942, Нямчынаўка, Маскоўская вобласць; Крыптанімы і псеўданімы: Ю. Д., Д., Е. Ж.-а, О., Е. Ж., Ю-н, Альфа, Гамма, Строгі, Нэўма, Слухач, Зат-ка, Фа, А. К-оў, Арыон, Орфей, Бэта) — музыказнавец, публіцыст, перакладчык, педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ўрача Мікалая Маркавіча Дрэйзіна і акушэркі. Першую адукацыю атрымаў у Віленскай духоўнай гімназіі, затым скончыў медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1908). Браў прыватныя ўрокі ў прафесараў Маскоўскай кансерваторыі.

Выкладаў грэцкую і лацінскую мовы, а таксама тэарэтычныя курсы ў навучальных установах Магілёва. У 1919 годзе заснаваў тут першы грамадскі сімфанічны аркестр у БССР, які складаўся з дваццаці чалавек, дзе Юльян Дрэйзін выконваў партыю першай скрыпкі. З 1925—1935 года ў Мінску, выкладаў гісторыю і тэорыю музыкі ў Беларускім педагагічным, Беларускім музычным тэхнікумах і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, антычныя мовы — у Камвнусе і БДУ, працаваў у Інбелкульце, Акадэміі навук, Беларускім радыёкамітэце. З яго ініцыятывы па беларускім радыё трансліраваліся канцэрты беларускіх спевакоў.

У 2-й палове 1920-х гадоў быў сябрам Беларускага таварыства драматычных пісьменнікаў і кампазітараў. З верасня 1926 года — адзін з самых актыўных супрацоўнікаў таварыства. У 1929 годзе накіраваны на Першую Усерасійскую музычную канферэнцыю ў Ленінград. У 1930 годзе на сродкі таварыства выдадзены яго пераклады. У 1930-х гады з пачаткам рэпрэсій беларускай інтэлігенцыі быў неаднаразова крытыкаваны за памылкі «контрарэвалюцыйнага характару». Неўзабаве быў выключаны з Беларускага таварыства драматычных пісьменнікаў і кампазітараў і з секцыі савецкіх кампазітараў БССР.

У 1931 (або 1932) годзе праўленне таварыства паведаміла, што «камісія па праверцы складу членаў Т-ва выключыла са складу Т-ва… Дрэйзіна Юлія, як ідэолёгічна чужога і да гэтага часу не парваўшага з мінулым і ня прызнаўшага сваіх памылак, што асабліва яскрава выявілася ў яго выступленьні на пленуме ЦС пра мастацтва (тэорыя „беспартыйнай“ творчасьці)[1]».

Апошнім артыкулам Ю. Дрэйзіна стала публікацыя «Музыкальная жизнь Белоруссии», пасля якой у газетах «ЛіМ» і «Звязда» з’явіліся артыкулы — «абвінаваўчыя прыгаворы» Х. Дунца і Я. Шарахоўскага. Напісаўшы «пакаяльны» ліст, навуковец з сям’ёй у 1935 годзе з’ехаў з Менску і пасяліўся ў пасёлку Нямчынаўка пад Масквой. Пазней выкладаў грэчаскую мову ў маскоўскіх вышэйшых навучальных установах. У 1938—1942 гадах выкладчык, затым дацэнт філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта і педагагічнага інстытута.

Памёр у 1942 годзе ў Нямчынаўцы.

Меў дачку — Веру Юльянаўну Дрэйзін.

Творчасць

Пераклаў на беларускую мову ўрыўкі з «Іліяды» Гамера, «Антыгону» Сафокла (1926; 2-е выд. у новай рэдакцыі Л. Баршчэўскага, 1993), «Вакханак» Еўрыпіда і іншыя творы антычнай літаратуры, якія пры жыцці Ю. Дрэйзіна не былі апублікаваны і ў большасці лічацца згубленымі. Вядома больш за 820 яго перакладаў, звязаных з музыкай. Аўтар лібрэта оперы «Тарас на Парнасе». Склаў апублікаваны ў серыі «Беларуская навуковая тэрміналогія» слоўнік «Музычныя тэрміны». Аўтар працы «Музыка і рэвалюцыя» (1926; 2-е выд. 2011) — першага даследавання ў галіне музыказнаўства на Беларусі.

Бібліяграфія

Публікацыі ў часопісах

Публікацыі ў асобных выданнях

Рукапісы

Оперныя лібрэта

Тэксты да музычных твораў

Публікацыі перакладаў тэкстаў музычных твораў

Іншыя публікацыі перакладаў

Публікацыі перакладаў оперных лібрэта (у дужках — гады пастановак опер з лібрэта)

Рукапісы перакладаў оперных лібрэта (у дужках — гады пастановак опер з лібрэта)

Рукапісы перакладаў тэкстаў рамансаў і песень (у дужках — колькасць перакладзеных твораў)

Рукапісы перакладаў тэкстаў арый з опер, араторый, кантат

Іншыя рукапісы перакладаў

Зноскі

  1. БДАМЛМ. — Фонд 81. —Воп. 1. — С. 23

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены Магілёўскага літаратурна-музычна-драматычнага гуртка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Музыказнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Екацярынаславе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Магілёва
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры