wd wp Пошук:

Юльян Кжыжаноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кжыжаноўскі. Юльян Кжыжаноўскі (польск.: Julian Krzyżanowski; 4 ліпеня 1892, в. Стаянцы, цяпер Масціскі раён Львоўскай вобл., Украіна — 19 мая 1976) — польскі літаратуразнавец і фалькларыст. Член Польскай АН у Кракаве (1933), Польскай АН (1951), Сербскай АН (1965).

Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт (Кракаў, 1914). У 1930—34 прафесар Рыжскага ўніверсітэта, у 1934—39, 1945—62 — Варшаўскага ўніверсітэта. У 1957—58 выкладаў у Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку. У 1969—73 у Інстытуце літаратурных даследаванняў Польскай АН.

Галоўная праца — «Гісторыя польскай літаратуры ад старажытнасці да найноўшых часоў» (1969). Аўтар кніг «Паралелі: Параўнаўчыя даследаванні з пагранічча літаратуры і фальклору» (1935), «Польскі неарамантызм 1890—1918» (1963), «Навука пра літаратуру» (1966), манаграфій пра творчасць польскіх пісьменнікаў, артыкула пра А. Рыпінскага «Польскі Тыртэй і дзекабрысты» (1954). Праблемам фальклору прысвяціў працы «У свеце народнай казкі» (1980), «Нарысы па фалькларыстыцы» (т. 1—3, 1980). Даследаваў зборнік апрацаваных беларускіх народных казак, анекдотаў, апавяданняў з ваколіц Навагрудка «Польскі казачнік» А. Глінскага (т. 1—4, 1853), беларускія фальклорныя матывы ў творчасці А. Міцкевіча, этымалогію і гісторыю ўжывання прыказак і прымавак, пашыраных у польскай і ўсходнеславянскіх мовах («Разумнай галаве хопіць двух слоў», т. 1—2, 1958—60). У працы «Польская народная казка ў сістэматызаваным размеркаванні» (т. 1—2, 1947) сістэматызаваў матывы польскіх народных казак. Рэдактар і адзін з аўтараў «Слоўніка польскага фальклору» (1965).

Дзяржаўная прэмія Польшчы 1964.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119151111 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119151111 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  5. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=KRZY%C5%BBANOWSKI,%20Julian%20 Праверана 26 сакавіка 2019.
  6. 1 2 (unspecified title) Праверана 9 мая 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Выкладчыкі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Польскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Замежныя члены Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі 19 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Сцяг Працы» I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Польшчы
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Масціскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Фалькларысты Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Члены Польскай акадэміі ведаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львоўскім ваяводстве
Катэгорыя·Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Выкладчыкі Латвійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках