wd wp Пошук:

Юзаф Чаховіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чаховіч. Ю́заф Чахо́віч (польск.: Józef Czechowicz; 15 сакавіка 1903, Люблін — 9 верасня 1939, там жа) — польскі паэт.

Біяграфія і творчасць

Юзаф Чаховіч, 1937

Нарадзіўся ў сям’і Паўла Чаховіча і Малгажаты Сулек. Вучыўся ў Любліне. У 1920 годзе ваяваў супраць бальшавікоў. У 1921 годзе скончыў школу і пачаў працаваць настаўнікам на Віленшчыне.

У 19241925 гадах выдаваў часопіс «Рэфлектар» (польск.: «Reflektor»), у якім і дэбютаваў. У 1927 годзе выдаў першы зборнік, добра прыняты крытыкамі. Запойна чытаў кнігі, адным з першых у Польшчы перавёў вершы Томаса Эліята, фрагменты рамана Джойса «Уліс». Напачатку 30-х гадоў жыл у Любліне, працаваў у газетах. У 1933 перабраўся ў Варшаву, быў блізкі да літаратурнай групы Квадрыга. Пасля пачатку войны вярнуўся ў родны горад разам з супрацоўнікамі радыё. Загінуў пры бамбардзіроўцы Любліна гітлераўцамі.

Помнік Юзафу Чаховічу

Пахаваны на самых вядомых люблінскіх могілках, «Поруч вуліцы Ліповая». На месцы яго гібелі цяпер знаходзяцца плошча, названая ў яго гонар, і помнік. У горадзе адкрыты музей Чаховіча.

Паўплываў на лірыку польскіх «катастрафістаў» (Кшыштаф Бачынскі, Чэслаў Мілаш і інш.), быў высока ацэнены наступнымі пакаленнямі паэтаў.

Зборнікі

Зноскі

  1. 1 2 Jozef Czechowicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Józef Czechowicz // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Чехович Юзеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 9 верасня
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Любліне
Катэгорыя·Памерлі ў Любліне
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Загінулыя пры бамбёжках у тыле падчас Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любліне
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе