wd wp Пошук:

Юзаф Станіслаў Сапега

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сапега. Юзаф Станіслаў Сапега (польск.: Józef Stanisław Sapieha; 16 студзеня 1708, Гданьск — 4 снежня 1754, Вільня) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч[2]. Рэферэндар вялікі літоўскі і біскуп-каад’ютар віленскі з 1737 года.

Біяграфія

З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Аляксандра Паўла, маршалка вялікага літоўскага, і Марыі Крысціны, дачкі Франсуа Гастона дэ Бецюна, сястрыніча каралевы Марыі Казіміры д’Арк’ен. Меў братоў Казіміра Лявона і Міхала Антонія, яго хросным бацькам быў Станіслаў Ляшчынскі.

Да 1727 года навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Браневе, пазней у семінарыі Святога Крыжа ў Варшаве. У тым жа годзе атрымаў ніжэйшыя свячэнні. 18 красавіка 1729 года высвечаны на субдыякана і 5 сакавіка 1730 года ўзначаліў жамойцкі архідыяканат. 14 сакавіка 1732 года высвечаны на дыякана, а 8 мая таго ж года — на святара.

Падчас элекцыі 1733 года падтрымаў Станіслава Ляшчынскага і па абдыкацыі (адрачэння) таго ад прастола з’ехаў з ім да Гданьска і Караляўца. Прызначэнне яго камянецкім біскупам у сувязі з абдыкацыяй не было пацверджана Рымам. Дзякуючы падтрымцы канцлера Яна Фрыдэрыка Сапегі быў прыняты Аўгустам III, ад якога атрымаў прызначэнне на віленскае каад’ютарства. Адначасна быў прызначаны тытулярным біскупам Дыяцэзарэі ў Ісаўрыі, кансекраваны 1 верасня 1737 года.

У 1740 годзе разам з братам Міхалам Антоніем дамогся права апекі над пляменнікамі Аляксандрам Міхалам і Міхалам Ксаверыем Сапегамі, што прывяло да больш актыўнага ўдзелу біскупа ў палітычных справах. У 1740—1742 гадах браў дзейсны ўдзел у маёмасных спрэчках з Радзівіламі, якія са пераменным поспехам цягнуліся ажно да паўнагоддзя Аляксандра Міхала.

У 1746 годзе выступіў супраць прымусовага адабрання праваслаўнай царквы як рэакцыі на пераследы каталіцтва на захопленай Расіяй Смаленшчыне. Пасля вялікага пажару ў Вільні ў 1748 годзе стварыў новы план горада, які мусіў перадухіляць падобныя катастрофы ў будучыні. Аднак план быў адхілены магістратам праз вялікія выдаткі на яго здзяйсненне.

Збіраў уласную бібліятэку, перапісваў кнігі, даследаваў і ўпадаркоўваў архівы Сапегаў[2]. У 1753 годзе фундаваў тэлескоп для Віленскай Акадэміі.

Памёр 4 снежня 1754 года. Пахавалі біскупа ў Віленскай кафедры.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Józef Stanisław Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. 1 2 ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Рэферэндары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Выпускнікі Браўнсбергскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1708 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1754 годзе
Катэгорыя·Рэферэндары вялікія духоўныя літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гданьску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Суфраганы віленскія
Катэгорыя·Памерлі 4 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Тытулярныя біскупы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 студзеня
Катэгорыя·Сапегі