Юзаф Міхалавіч Слізень (к.1781 — пасля 1847) — шляхціц з роду Слізняў, уласнага герба «Слізень». Сын Міхала Слізня.
Барысаўскі павятовы маршалак у 1802—1805 гг.[1]
Калекцыянер. У сваім маёнтку Мсціж (Барысаўскі павет) сабраў вялікую калекцыю манет, старажытных рэчаў, мінералаў і прадметаў мастацтва. Заклаў батанічны сад і аранжарэю, якія налічвалі да 35 тысяч розных раслін. Трымаў свой заапарк з мноствам экзатычных звяроў і птушак.