У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гальперына. Юдзіф Самойлаўна Гальперына (18 сакавіка 1914, г. Мазыр, Гомельская вобласць — 12 красавіка 1985) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1959).
Скончыла ў 1937 годзе Беларускую студыю пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе. Працавала ў 1937—1940 гадах у Тэатры юнага гледача БССР, у 1940—1941 і 1945—1954 гадах у Пінскім абласным драматычным тэатры, у 1954—1984 гадах у Магілёўскім абласным драматычным тэатры.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1955 года.
Выканаўца характарных роляў. Акрэсленасць і дакладнасць псіхалагічнай распрацоўкі вобраза спалучаліся з яркім знешнім малюнкам.
Сярод роляў: Агата, Паланея («Паўлінка», «Прымакі» Я. Купалы), Насця («Несцерка» В. Вольскага), Бабуля Ціханаўна («Даруй мне» К. Губарэвіча), Лявоніха («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Негіна, Аксюша («Таленты і паклоннікі[ru]», «Лес[ru]» А. Астроўскага), Нэнсі («Замак Броўдзі[ru]» паводле А. Кроніна), Клара Цэханасьян («Візіт старой дамы[ru]» Ф. Дзюрэнмата).