wd wp Пошук:

Юдзіт Полгар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Полгар.

Ю́дзіт По́лгар (Polgár Judit; 23 ліпеня 1976, Будапешт) — венгерская шахматыстка, гросмайстр (1991).

Біяграфія

Юдзіт Полгар нарадзілася ў яўрэйскай сям’і ў Будапешце. Усе трое дзяцей у сям’і — сёстры Жужа, Сафія і Юдзіт — атрымалі хатнюю адукацыю. Адукацыяй дзяцей займалася іх маці Клара Полгар (народжаная Альтберг нар. 1946) — настаўніца з вёскі Вілок (цяпер Закарпацкая вобласць Украіны), якая скончыла ўніверсітэт ва Ужгарадзе[6][7] Бацькі пазнаёміліся па перапісцы і сустрэліся ў 1965 годзе ў Будапешце, дзе Клара Альтбергер гасцявала ў дзядзі. Пачынаючы з ранняга дзяцінства дзяцей навучаў шахматам бацька — псіхолаг і педагог Ласла Полгар. Старэйшыя сёстры таксама сталі моцнымі шахматысткамі, Жужа Полгар — міжнародны майстар у ЗША, а Сафія Полгар (Касашвілі) Міжнародны майстр у Ізраіле. Але найбольшых поспехаў дасягнула малодшая сястра — Юдзіт Полгар.

Званне гросмайстра Полгар атрымала ва ўзросце 15 гадоў, чатырох месяцаў і 28 дзён[8]. Юдзіт Полгар стала самым юным гросмайстрам, пераўзышоўшы дасягненне Роберта Фішэра на адзін месяц[9][10].

З самага пачатку сваёй шахматнай кар’еры Юдзіт Полгар, у адрозненні ад сваіх старэйшых сясцёр, гуляла амаль выключна ў мужчынскіх турнірах. У гэтым яна стала паслядоўніцай Веры Менчык. Але да Юдзіт Полгар нікому з жанчын не ўдавалася дасягнуць такога прагрэса ў гульні супраць мужчын. З пачатку дзевяностых гадоў яна на роўных змагаецца з вядучымі гросмайстрамі света.

Юдзіт Полгар — чэмпіён Венгрыі 1991 года, перамагал на турнірах у Гасцінгсе (1992), у Мадрыдзе (1994), на Хааговен турніры (1998, 2001, і 2003) і Джакарце. Падчас турніра ў Вэйк-ан-Зэе 2003 года Юдзіт Полгар заняла другое месца (8 з 13 балаў), прапусціў наперад толькі Вішванатана Ананда.

Юдзіт Полгар (жнівень 2008)

Юдзіт Полгар выйгравала ў хуткія шахматы ў Анатоля Карпава (у 1993 годзе) і Гары Каспарава ў 2002 годзе.

Гросмайстр Аляксей Шыраў, які шмат разоў гуляў з Юдзіт Полгар, сказаў аб ёй: «Яна — забойца, і адчувае мат ужо за дваццаць хадоў».

На красавік 2011 года Юдзіт Полгар мела 51-е месца ў рэйтынге ФІДЭ[9][11].

У чэрвені і кастрычніку 2005 года мела свой максімальны рэйтынг 2735, абодва разы займаючы восьмае месца ў свеце сярод мужчынаў[9][12][13][14][15]. Гэта найвышэйшы шахматны рэйтынг сярод жанчын, а Юдзіт Полга стала адзінай шахматысткай, якая дасягнула суперграсмайстарскага рэйтынга[16].

Юдзіт замужам, у яе двое дзяцей[9].

Юдзіт з дзяцінства была дзвюхмоўнай. Акрамя венгерскай мовы, яна размаўляла з бацькамі і сёстрамі на эсперанта

Сёстры

Кнігі

Зноскі

  1. Judit Polgar // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Judit Polgár // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2020.
  3. Judit Polgár // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка — 1912.
  5. FIDE FIDE Standard Ratings as of 31 March 2021 — 2021.
  6. інтрэв’ю са С’юзан Полгар
  7. Якія геніяльныя ў нас будуць дзеці
  8. CshessBase.com — chess News — Chess prodigies and mini-grandmasters(недаступная спасылка) (англ.)
  9. 1 2 3 4 КС-конференция с Юдит Полгар | Crestbook
  10. ChessBase.com — Chess News — Chess prodigies and mini-grandmasters (англ.)
  11. Biography | Judit Polgár Архівавана 4 красавіка 2013 года. (англ.)
  12. Top 100 Players July 2005 — Archive
  13. Top 100 Players October 2005 — Archive
  14. Что гласит закон джунглей?
  15. Рейтинг-лист ФИДЕ на 01.10.2005
  16. Women’s Chess Ratings — 2700chess.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Чэмпіёны Венгрыі
Катэгорыя·Шахматныя гросмайстры
Катэгорыя·Шахматысты Венгрыі
Катэгорыя·Шахматныя гросмайстры сярод жанчын
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Удзельнікі шахматных алімпіяд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Будапешта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі