wd wp Пошук:

Гары Кімавіч Каспараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каспараў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вайнштэйн.

Гары Кімавіч Каспараў (пры нараджэнні Вайнштэйн; 13 красавіка 1963, Баку) — савецкі і расійскі шахматыст, 13-ы чэмпіён свету па шахматах, шахматны літаратар, палітык. Заслужаны майстар спорту СССР (1985). Прызнаецца многімі экспертамі найвялікшым шахматыстам ў гісторыі.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Азербайджанскі педагагічны інстытут замежных моў (1986). 3 1986 прэзідэнт Прафесійнай Шахматнай Асацыяцыі (ПША).

Гары Каспараў, 2003

Чэмпіён СССР сярод юнакоў (1975—77). Чэмпіён свету сярод юнакоў, міжнародны гросмайстар (1980). Чэмпіён СССР (1981, 1988), чэмпіён Расіі (2004). Уладальнік прыза лепшага шахматыста года «Шахматны Оскар» у 1982—1983, 1985—1988, 1995—1996, 1999, 2001—2002. З 1985 года Каспараў бесперапынна ўзначальваў рэйтынг-ліст ФІДЭ; на 1 студзеня 2006 года ён займаў першае месца з каэфіцыентам Эло 2812, але, згодна з правіламі ФІДЭ, быў выключаны з рэйтынг-ліста на 1 красавіка 2006 года, паколькі не ўдзельнічаў у турнірах на працягу папярэдніх 12 месяцаў. Чэмпіён свету па версіі ПША (1985—97).

10 лютага 1996 года суперкамп’ютар IBM Deep Blue ўпершыню перамог Гары Каспарава, на той час, чэмпіёна свету па шахматах.

Гары Каспараў актыўна ўдзельнічаў у расійскай апазіцыі з сярэдзіны 2000-х. Ён прымаў удзел у стварэнні і рабоце арганізацый «Аб’яднаны грамадзянскі фронт» і «Салідарнасць». Двойчы быў затрыманы за ўдзел у несанкцыянаваных палітычных акцыях, у 2007 годзе ён быў арыштаваны на пяць сутак, і праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясціла яго «вязнем сумлення».[7]

На пачатку сваёй шахматнай кар’еры Г. Каспараў паспяхова выступаў у спаборніцтвах, арганізаваных у Беларусі: Мемарыял Сакольскага (1978, 1-е месца), чэмпіянат СССР па шахматах (1979, 3-4-е месцы)[8].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118721097 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. http://www.imdb.com/name/nm0440716/bio
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118721097 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. What’s Bad for Putin Is Best for Russians // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2006. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  5. Police and Protesters Clash in St. Petersburg // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2007. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  6. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. http://nashaniva.by/?c=ar&i=110827
  8. https://belisrael.info/?p=22084
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Шахматныя гросмайстры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па шахматах
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка