wd wp Пошук:

Юба II

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Юба. Юба II (Juba, нарадзіўся прыкладна ў 52—50 годзе да нашай эры, памёр у 23 годзе нашай эры) — саюзны Рыму цар Маўрэтаніі. Сын апошняга нумідыйскага цара Юбы I і бацька апошняга маўрэтанскага цара Пталамея.

Пасля бітвы пры Тапсе Юба быў узяты Цэзарам у Рым, дзе яму было дадзена выдатнае выхаванне і адукацыя. Пазней ён ажаніўся з Клеапатрай Селенай II (дачкой Антонія і Клеапатры) і атрымаў ад Актавіяна ў дарунак частку бацькаўскіх уладанняў у Маўрэтаніі.

Сачыненні

Царская грабніца ў Тыпасе, меркавана выбудаваная Юбай

Юба адрозніваўся выдатнай эрудыцыяй і быў адным з палігістараў таго часу: ён пісаў (на грэчаскай мове) па гісторыі і старажытнасцям (сюды адносіліся яго сачыненні па гісторыі Рыма, Лівіі, Аравіі, Асірыі; галоўнае з іх — «Падабенствы», дзе ён параўноўваў рымскія звычаі са звычаямі іншых народаў), па гісторыі мастацтва (пра жывапіс, пра тэатр), граматыцы.

Цікавыя факты

Зноскі

  1. 1 2 Dictionary of African Biography / E. K. Akyeampong, Henry Louis Gates, Jr.NYC: OUP, 2012. — ISBN 978-0-19-538207-5
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #102396493 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  3. Любкер Ф. Iuba // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 676.
  4. 1 2 Н. О. Юба II // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 270.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Гісторыкі I стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Кіраўнікі Афрыкі I стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 48 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 23 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 52 годзе да н.э.
Катэгорыя·Постаці Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Цары маўрэтанскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Алжыры