wd wp Пошук:

Юбея

Юбе́я (Jubaea) — род раслін сямейства Пальмавыя (Arecaceae). Да роду адносяць 1 рэліктавы від, пашыраны на ціхаакіянскім узбярэжжы Чыліюбея чылійская або слановая пальма (Jubaea chilensis).

Дрэва вышынёй да 25 м і з дыяметрам ствала да 1 м. Ствол гладкі, попельна-шэры. Не верхавінцы дрэва крона з 60—100 перыстых лісцяў. Плодкасцянка даўжынёй 4—5 см з мясістым каляплоднікам.

Выкарыстанне

Плады

Харчовая, тэхнічная і дэкаратыўная расліна. Насенне юбеі ўтрымлівае да 35 % алею. Лісце выкарыстоўваецца для вырабу валокнаў, у якасці дахавага матэрыялу. З салодкага соку вырабляюць патаку і віно.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Пальмавыя
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Уразлівыя віды
Катэгорыя·Тэхнічныя расліны
Катэгорыя·Манатыпныя роды раслін
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны